ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
На прадпрыемстве ААТ "Слонімскі мясакамбінат"
для работнікаў вытворчасці спецыялістамі Слонімскага
аддзела рамёстваў была арганізавана перасоўная выстаўка
"Жывая ніць традыцый".
На выстаўцы дэманстраваліся
беларускія ручнікі, работы ў тэхніцы "аплікацыя саломкай",
калекцыя лялек у традыцыйных строях,
тэкстыльныя буслы ў беларускім адзенні, сувеніры
ручной работы - усё гэта прыемна ўразіла наведвальнікаў
мерапрыемства.
Акрамя таго, былі прадэманстраваны майстар-класы па
выцінанцы, аплікацыі саломкай, дэкаратыўнаму роспісу.
Працягваем зберагаць культурную спадчыну продкаў разам!