КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ПЕРАЕМНАСЦЬ ТРАДЫЦЫЙ. ТВОРЧАСЦІ
У нядзельны вечарок паўлаўская этнагасцёўня “КАРАВАЙНІЦКАЯ”НЕ ЗГАСНУЦЬ, ТРАДЫЦЫІ ЖЫЦЬ!
напоўнілася прыемнай цеплынёй і цягучым водарам свежаспечаных
“шышак” - тое ГАЛОЎНЫЯ НОСЬБІТЫ каравайнай традыцыі Слонімшчыны –
удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” –
і іх маленькія ПЕРАЕМНІКІ - удзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання
“ЧАРОЎНЫ КАРАВАЙЧЫК” - сабраліся на фальклорных вячорках
“Паўлаўскі каравай - повязь часоў”. Рупліва ладзілася справа і “шышкі” спраўна
запаўнялі формачкі. А пакуль будучыя ўпрыгожванні для каравая апякаліся,
старэйшыя каравайніцы дзяліліся з малодшымі важнымі парадамі па выпечцы
караваяў. Напрыканцы вечара дзеці з імпэтам дапамагалі каравайніцам упрыгожваць
знакаміты Паўлаўскі каравай.