Спяшым Вас пазнаёміць з традыцыйным печывам Слонімскага раёна. На Слонімшчыне спакон вякоў бытуе мясцовая традыцыя выпякаць караваі да пэўнай нагоды ды на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу і для сустрэчы гасцей. Унікальная рэцэптура і тэхналогія мясцовага печыва, сакральная напаўняючая абраду выпечкі былі высока адзначаны і ўключанны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а самі караваі даўно сталі брэндам Слонімшчыны. Носьбітамі і транслятарамі ўнікальнай традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”.
Бліжэй пазнаёміцца з традыцыйным печывам, прадэгуставаць караваі, прыняць удзел у майстар-класе па вырабе “шышак” на каравай і многае іншае Вы зможаце на фестывалі “Паўлаўскі каравай”, які пройдзе 19 ліпеня 2025 года ў аграгарадку Навасёлкі.
СЛОНІМСКІЯ КАРАВАЙНІЦЫ ЗАЧАРОЎВАЮЦЬ СТАЛІЧНАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ УДЗЕЛЬНІЦЫ НАРОДНАГА ФАЛЬКЛОРНАГА КАЛЕКТЫВУ “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” прынялі ўдзел у тэлеперадачы “ДОБРЫ ВЕЧАР” на тэлеканале Беларусь 1. Поўны выпуск перадачы можна паглядзець па спасылцы
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма”, для якіх удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” - НОСЬБІТЫ ЭЛЕМЕНТА НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ “ТРАДЫЦЫІ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА” - правялі фальклорную праграму “Традыцыі Паўлаўскай зямлі”. Каравайніцы пазнаёмілі гасцей са сваёй дзейнасцю, з традыцыяй выпечкі караваяў, што бытуе на Слонімшчыне. Дзеці атрымалі вялікае ўражанее ад знаёмства з носьбітамі, а таксама з захапленнем працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” на каравай, актыўна патанчылі побытавыя танцы і згулялі ў беларускія гульні.
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
ФОТАФАКТ
ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ЭЛЕМЕНТА НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРАЦЯГВАЕЦЦА. У Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 5 класаў Сярэдняй школы №8, г. Слоніма, каб пазнаёміцца з Паўлаўскімі караваямі і паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу ўпрыгожванняў на каравай.
ДЗЕ ЗВЫЧАІ ШАНУЮЦЬ, ТАМ ВЕСЕЛА ЖЫВУЦЬ!
Жыхары аграгарадка Навасёлкі далучыліся да
агульнаабласной акцыі “ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ”:
“вучымся разам з бацькамі”, прыняўшы ўдзел у сямейных
вячорках “Дзе звычаі шануюць, там весела жывуць”.
Разам з удзельнікамі дзіцячага аматарскага аб'яднання
"Чароўны каравайчык"і ўдзельнікамі народнага
фальклорнага калектыву "Чараўніцы-каравайніцы"
дарослыя рупліва працавалі над вырабам “шышак” на каравай.