Счетчик посещений
Кто на сайте
Сейчас 463 гостей онлайн“Чароўныя шышачкі” |
![]() |
![]() |
![]() |
Автор: Administrator |
12.04.2025 08:48 |
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў этнагасцёўню “Каравайніцкая” завіталі вучні пятага класа з сярэдняй школы №8 горада Слоніма. Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы» правялі для дзетак анімацыйную праграму “Цуда-печка”, дзе пазнаёмілі іх з гісторыяй знакамітых паўлаўскіх караваяў, побытам нашых бабуль і дзядуль, здзейсніўшы падарожжа па этнагасцёўні. Не абыйшлося і без традыцыйных гульняў. А напрыканцы гасцей чакаў майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”. |
Обновлено 12.04.2025 08:52 |
![]() | ![]() |
Последние новости