ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
У вясковых клубных установах Слонімскага раёна прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства, дзе панавала атмасфера творчасці і натхнення.
Дзеці і падлеткі з захапленнем удзельнічалі ў інтэрактыўных занятках, раскрываючы свае здольнасці ў мастацкай творчасці і пазнаючы багацце беларускай мовы.
Аўкцыён ведаў “Беларусам я завуся” - Міжэвіцкі цэнтр культуры.
Віктарына “Смак роднай мовы” - Дзераўноўскі цэнтр культуры.
Бліц-турнір “Гісторыя беларускага пісьменства” - Жыровіцкі цэнтр культуры.