ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры
правялі творчыя майстар-класы па лепцы з салёнага цеста
"Летняя фантазія" і аплікацыі саломкай "Памяць пакаленняў"
для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера
"Цветик-семицветик" СШ №9 г.Слоніма.
Дзеці з задавальненнем, старанна паўтаралі тэхналогію ізгатаўлення
творчых работ за вопытнымі майстрамі.
І ў выніку карпатлівай працы ў іх атрымаліся цудоўныя вырабы,
зробленыя сваімі рукамі.






