Государственное Учреждение культуры

Слонимский районный центр культуры

  • Увеличить размер шрифта
  • Размер шрифта по умолчанию
  • Уменьшить размер шрифта

"ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ"

E-mail Печать PDF
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прайшла раённая школа вучобы "Багацце беларускага народнага тэкстыля. Ткацтва на кроснах, ткацтва паясоў і габеленаў" з запрашэннем спецяліста Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці - Народнага майстра Беларусі па ткацтве Валянцінай Сільвановіч.
Валянціна Генрыкаўна паведаміла пра ўнікальныя традыцыі белаўзорыстага ткацтва Панемання і правяла практычны занятак па бранаму ткацтву.
З дакладам аб адраджэнні і развіцці ткацтва на Слонімшчыне выступіла загадчык аддзела Анастасія Зелянко.
Алена Міхед - майстар аддзела рамёстваў, народны майстар па вышыўцы - прадэманстравала на кроснах тэхналогію саржавага перапляцення, а майстар аддзела Вера Дзевятчанка правяла майстар-клас па ткацтве пояса на раме і на лентаткацкім станку.
Усе прысутныя мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў прапанаваных тэхніках і былі запрошаны да майстроў для дасканалага авалодвання рамяством.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ 

Обновлено 23.05.2025 21:54  


Последние новости

Главное меню

Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 123 гостей онлайн

Поиск

Выбор языка