У рамках Тыдня традыцыйнай культуры "Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам" майстры аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага" для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Цветик-семицветик" Сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма. Юным наведвальнікам выставачнай залы ўдалося акунуцца ў атмасферу даўніны: дзеці ўбачылі прадметы быта нашых продкаў, даведаліся пра традыцыйныя беларускія рамёствы, паспрабавалі свае сілы ў размінанні льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку.ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ:Тыдзень традыцыйнай культуры
Асабліва малым хацелася пазнаць сакрэт стварэння палатна на кроснах, таму Народны майстар па вышыўцы Алена Міхед растлумачыла тэхналогію ручнога ткацтва і прадэманстравала яго на старажытных кроснах.
Дзеці ўважліва разглядалі экспанаты, цікавіліся незнаёмымі вырабамі і пазнавалі новае, таму лёгка спраўляліся з прапанаванымі заданнямі.