ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ:
Тыдзень традыцыйнай культуры працягваеццаУ рамках Тыдня традыцыйнай культуры "Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам" майстры аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць" для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Сузор'е" Сярэдняй школы №10 імя В.І.Пелініцына.
Дзеці змаглі дакрануцца да багатай культурнай спадчыны нашых продкаў.
Яны ўбачылі калекцыі творчых вырабаў майстроў.
З захапленнем прымалі ўдзел у майстар-класах па вышыўцы, ткацтве пояса, дэкаратыўным роспісе, карункапляценні, мастацкай кераміцы.
Таксама змаглі змястоўна даведацца пра элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці: "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" і "Беларускае мастацтва выцінанкі".
Для іх носьбіты - Анастасія Зелянко прадэманстравала майстар-клас па аплікацыі саломкай, а Людміла Руткоўская - па выцінанцы.
Дзеці з ахвотай фатаграфаваліся з традыцыйнымі вырабамі майстроў.
