Тыдзень традыцыйнай культуры "Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам" працягваецца. Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага" для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Брыганціна" Сярэдняй школы №8 г.Слоніма.ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
У выставачнай зале дзеці пазнаёміліся з прадметамі быта нашых продкаў, старажытнымі кроснамі.
Даведаліся пра традыцыйныя беларускія рамёствы, паспрабавалі свае сілы ў размінанні льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку.
Убачылі шмат творчых работ майстроў нашага краю, выкананых у старажытных тэхніках.
Дзеці лёгка спраўляліся з прапанаванымі ім заданнямі і гульнямі.
А для юных наведвальнікаў выхаваўча-аздараўленчага лагера "Сузор'е" Сярэдняй школы № 10 імя В.І.Пелініцына спецыялісты аддзела рамёстваў правялі пазнавальны майстар-клас па дэкаратыўным роспісе.
