ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры праведзена інтэрактыўная праграма
"Ад мінулага да сучаснага" для дзяцей ДУА "Яслі-сад №14 г.Слоніма".
Дзеці пазнаёміліся з традыцыйнымі прадметамі побыту беларускага народа, паспрабавалі сукаць нітку на цэўку старажытным спосабам, удала адказвалі на прапанаваныя ім загадкі і пытанні.
Таксама, маленькія наведвальнікі ўбачылі шмат творчых работ майстроў нашага краю і згулялі ў забаўную гульню "ручнік-паяснік".
Дзеці пазнавальна і весела правялі час!






