ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАГА КАХАННЯ
У рамках маштабнага тыдня БАЦЬКОЎСКАГА КАХАННЯ ў Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры прайшоў майстар-клас па вышыўцы ад народнага майстра Рэспублікі Беларусь Алены Мікалаеўны Міхед для ўдзельнікаў дзіцячых гурткоў "Рукадзельніца", "Беларуская лялька", "Лянок" і іх бацькоў.
У кожнага атрымаліся цудоўныя закладкі вышытыя крыжом і працягам.
Народная творчасць аб'ядноўвае і збліжае пакаленні!






