ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У рамках тыдня БАЦЬКОЎСКАГА КАХАННЯ спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-класы па выцінанцы і дэкаратыўным роспісе для вучняў 4 -х класаў Сярэдняй школы №3 г.Слоніма.
З дапамогай майстроў усе дзеці з задавальненнем рабілі святочныя паштоўкі для сваіх бацькоў.






