“ПРЫЙШОЎ ЗЕЛЯНЕЦ - ВЯСНЕ КАНЕЦ”

Тыдзень традыцыйнай культуры “Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам” працягваецца.

Тройца — адно з самых прыгожых і шанаваных свят народнага календара, сімвал росквіту прыроды і пачатку лета.

Спецыялісты нашых вясковых клубных устаноў правялі сапраўднае падарожжа па традыцыях, запрасіўшы дарослых і дзяцей на фальклорныя праграмы, прысвечаныя Траецкім святкам.

У гэтыя дні кожная вёсачка напаўнялася водарам свежай зеляніны і гукамі старажытных спеваў.

Разам з гасцямі клубныя спецыялісты завівалі бярозку, плялі траецкія вяночкі, гатавалі траецкую яешню, танцавалі побытавыя танцы, гулялі ў народныя гульні.

Паглядзіце на гэтыя шчырыя дзіцячыя ўсмешкі — менавіта так жыве наша традыцыя!

 

Новости центра

Больше новостей