Культурная деятельность

ПАЎЛАЎСКІ КАРАВАЙ

 

Запрашаем на штогадовы фестываль «Паўлаўскі каравай».

На яркае свята народных традыцый, густу і гасціннасці, дзе вы зможаце дакрануцца да ўнікальнай кулінарнай спадчыны Рэспублікі Беларусь

Чакаем Вас 21 чэрвеня ў аграгарадку Навасёлкі Слонімскага раёна. Пачатак фестывалю ў 15.30

#КультураСлонимщины

 #БрэндыГродзеншчыны

 

ПАЎЛАЎСКІ КАРАВАЙ

21 чэрвеня аграгарадок Навасёлкі сабраў прыхільнікаў і захавальнікаў беларускіх традыцый на брэндавым фестывалі “Паўлаўскі каравай”, які стаў выдатнай магчымасцю дакрануцца да самабытнай культуры Слонімшчыны і бліжэй пазнаёміцца з элементам НКС.

Госці свята з цікавасцю асвойвалі народныя рамёствы: майстры арганізавалі майстар-класы па дэкаратыўным роспісе, ткацтве паясоў, вышыўцы, кераміцы і стварэнні упрыгожванняў для каравая.

На тэматычных пляцоўках кожны жадаючы мог пачаставацца традыцыйнай ежай, паўдзельнічаць у народных гульнях і сфатаграфавацца на яскравых фотазонах.

Святочную атмасферу і выдатны настрой дарылі калектывы Слонімскага раёна — народны ансамбль народнай песні «Жывіца» і народны вакальны ансамбль «Славяначка», а таксама паважаныя госці — народны ансамбль песні “Уладары” Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры.

Фестываль пакінуў цёплыя ўспаміны і яшчэ раз пацвердзіў каштоўнасць і непаўторнасць нашых народных вытокаў.

#БрэндыГродзеншчыны

#КультураСлонімшчыны

 

ФЕСТЫВАЛЬ “ПАЎЛАСКІ КАРАВАЙ”, аграгарадок Навасёлкі Слонімскага раёну.

#БрэндыГродзеншчыны

#КультураСлонімшчыны

 

ФЕСТЫВАЛЬ "ПАЎЛАЎСКІ КАРАВАЙ"

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прынялі удзел у фестывалі «Паўлаўскі каравай» у аг.Навасёлкі.

Цудоўныя калекцыі творчых работ майстроў Слонімшчыны, сувеніры, святочныя фотазоны, майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах: вышыўцы, ткацтве пояса, аплікацыі саломкай, мастацкай кераміцы, вырабе лялькі, дэкаратыўным роспісе — усё гэта, радавала наведвальнікаў на працягу цудоўнага мерапрыемства.

 

ВІДЭАФАКТ

Фестываль “ПАЎЛАЎСКІ КАРАВАЙ”. Як гэта было….

#БрэндыГродзеншчыны

#КультураСлонімшчыны

 

Культурная деятельность

Больше культурной деятельности