АБЛАСНЫ СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў прынялі ўдзел у абласным семінары-практыкуме «Ад прадзіва да ткацтва: адраджэнне і захаванне ткацтва на Панямонні», які адбыўся ў Лідскім раённым цэнтры народнай творчасці.

На семінары было разгледжана шмат важкіх пытанняў па ткацтве.

Майстры аддзела рамёстваў асвойвалі працэсы, якія найбольш іх цікавілі: двухрамізнае ткацтва на кроснах, прадзенне льняной ніткі на калаўроце, вязанне вузлоў на сеткавых абрусах, а таксама набылі больш ведаў пра традыцыйныя касцюмы Панямоння.

Майстар Вера Дзевятчанка дэманстравала калекцыю паясоў, якія яна саткала па ўзорах старажытных паясоў Слонімшчыны, дзялілася вопытам ткацтва пояса на лентаткацкім станку і атрымала Дыплом за ўдзел.

Майстар Ірына Герасімчык дэманстравала працэс самастойнага засвойвання філейнага вязання на раме.

Семінар-практыкум быў надзвычай карысным для майстроў, атрыманыя веды і навыкі спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў прыменяць у сваёй працы.

#ЯднаемсяРамёствамі

 

Новости центра

Больше новостей