Культурная деятельность
ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА

«ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА» 

16.12.2016 г. у памяшканні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта адбылося выязное пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурных каштоўнасцей пры Міністэрстве культуры.    

 ДУК “Слонімскі раённы цэнтркультуры, народнай творчасці і рамёстваў” прадставіў на пасяджэнні рады элемент НКС “Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна абрадавае печыва”. Рашэннем рады ад 16.12.2016  № 11-01-01/13 дадзены элемент увайшоў у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.    

Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне іграе важную ролю як для мясцовай супольнасці, так і для носьбітаў традыцыі, а таксама  для тых, каму  яна становіцца неабходнай у пэўных абставінах.Сакральная функцыя традыцыі выпечкі караваяў раскрываецца, акрамя асноўнага працэсу прыгатавання, праз мясцовыя замовы, каравайныяпесні.    

Паўлаўскія каравайніцы выпякаюць караваі на розныя патрэбы: вяселле, Вялікдзень (булкі, пірагі —  “Пасха”,“Крыжык”, “Мазурка”, “Пляцёнка”, “Бабкіны пірагі”, “Чырвоная горка”),Троіцу (“Траецкі”), а таксама для сустрэчы гасцей. Асаблівасць слонімскіх караваяў у тым, што тут захавалася лакальная традыцыя выпякаць караваі з выкананнем тутэйшых звычаяў і павер’яў, з песнямі, жартамі і прымаўкамі, якіх каравайніцы прытрымліваюцца гэтак жа, як і канкрэтнай рэцэптуры.     

Галоўнае месца сяродкараваяў займае ВЯСЕЛЬНЫ КАРАВАЙ – самы працаёмкі і дэкарыраваны фігуркамі з цеста“шышкамі”. Звычайна яго выпякаюць некалькі дзён: у першы – падрыхтоўка(прапальванне печы), у другі – замешванне цеста для каравая, асобна для “шышак”іх выраб і выпяканне “шышак” і каравая, у трэці – упрыгожванне маленькіх караваяў і галоўнага каравая, які важыў да 16 кг. Колькасць шышак на вясельным караваі даходзіла да 600 адзінак. Птушкі – сімвал будучых дзяцей, калоссі –сімвал дабрабыту, кветкі – для радаснага жыцця. 

ГАСЦЯВЫ КАРАВАЙ  па рэцэптуры і дэкарыраванню падобны давясельнага.
Але часам у яго аздоблен не дабаўляюць кветкі, вырабленыя з яркіх стужак, а з прэснага цеста складаюць памятныя надпісы, альбо сімвалы свят. 

ВЯЛІКОДНЫЯ  КАРАВАІ (пірагі) рэцэптаў якіх шмат існуе ў вёсках Слонімшчыны. Вялікодныя пірагі выпякаюць толькі ў гарачую Чырвоную пятніцу. Яны бываюць рознай формы і кожны мае свае ўпрыгожванні: 

  • пірог “Пасха” – круглай формы,высокі, на версе літары “ХВ”, выпякаецца для асвячэння, для разгаўлення;
  • пірог “Крыжык” – высокі пірог круглай формы, на версе выява крыжа, выпякаецца для памерлых родзічаў;
  • пірог “Мазурка” – круглай формы, выпякаецца для прыёму гасцей, вельмі здобны;
  • пірог “Пляцёнка” – круглай формы, зверху пераплецены жгутамі. Прызначаецца для частавання валачобнікаў;
  • бабкіны пірагі – круглай формы, зверху аздоблены фігуркамі жывёл, кветачак. Выпякаецца для частавання дзяцей ;
  • “Чырвоная горка” – пірог ззамочанага аўса, у які клаліся чырвоныя яйкі. Прызначаецца для жывёл, як засцярог ад сурок.

 

ТРАЕЦКІ КАРАВАЙ. На сёмуху і ўнаш час выпякаюцца летнія булкі – пірог “Траецкі”. Штодатычыць яго рэцэпта, то адметнай рысай тут з’яўляецца дабаўленне тварагу,карыцы і ўпрыгожванне зелянінай.   

Захавальнікамі, носьбітамі, транслятарамі традыцыі выпечкі слонімскіх караваяў з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклёрнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” філіяла “Навасёлкаўскі цэнтр культуры”.

2025 ГОД

ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

ПРА НАС ПІШУЦЬ — БЕЛТА і газета “7 ДНЕЙ”

https://belta.by/kaleidoscope/view/kuda-poehat-chtoby-vkusno-poest-753711-2025

ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.

Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні сярэдняй школы №7 г.Слоніма, каб пазнаёміцца з нематэрыяльнай культурнай спадчынай Слонімшчыны.

Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі для дзетак цікавую анімацыйную праграму “ЦУДА-ПЕЧКА”, якая ўключала ў сябе майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”, знаёмства з побытам нашых продкаў, а таксама цікавыя гульні і забавы.

 

ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

 

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца Маленькія госці з г.Слоніма завіталі ў этнагасцёўню “Каравайніцкая” да ўдзельніц народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы». Гасцей чакала займальная анімацыйная праграма “Цуда-печка” з падарожжам па этнагасцёўні, традыцыйнымі гульнямі і цікавым майстар-класам па вырабе “шышак” для ўпрыгожвання каравая.

 

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.

Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні сярэдняй школы №8 г.Слоніма, каб пазнаёміцца з нематэрыяльнай культурнай спадчынай Слонімшчыны. 

Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі для дзетак цікавую анімацыйную праграму “ЦУДА-ПЕЧКА” з гульнямі і забавамі, а таксама майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.

 

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. 

Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі для маленькіх гасцей з г.Слоніма займальную анімацыйную праграму “ЦУДА-ПЕЧКА” з гульнямі і забавамі, здзейснілі падарожжа па этнагасцёўні, а таксама правялі майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.

 

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.

Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні сярэдняй школы №2 г.Слоніма, каб дакрануцца да нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімшчыны.

Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі для гасцей займальную анімацыйную праграму “ЦУДА-ПЕЧКА”, дзе пазнаёмілі дзетак з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне, мясцовымі звычаямі, песнямі і забавамі, здзейснілі падарожжа па этнагасцёўні, а таксама правялі майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.

 

2024 ГОД

КУХНЯ З ВОДАРАМ ТРАДЫЦЫЙ

Снежань — месяц гастранамічнага турызма!

Спяшым Вас пазнаёміць з традыцыйным печывам Слонімскага раёна.

На Слонімшчыне спакон вякоў бытуе мясцовая традыцыя выпякаць караваі да пэўнай нагоды ды на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу і для сустрэчы гасцей.

Унікальная рэцэптура і тэхналогія мясцовага печыва, сакральная напаўняючая абраду выпечкі былі высока адзначаны і ўключанны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а самі караваі даўно сталі брэндам Слонімшчыны.

Носьбітамі і транслятарамі ўнікальнай традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”.

Бліжэй пазнаёміцца з традыцыйным печывам, прадэгуставаць караваі, прыняць удзел у майстар-класе па вырабе “шышак” на каравай і многае іншае Вы зможаце на фестывалі “Паўлаўскі каравай”, які пройдзе 19 ліпеня 2025 года ў аграгарадку Навасёлкі.

 

СЛОНІМСКІЯ КАРАВАЙНІЦЫ ЗАЧАРОЎВАЮЦЬ СТАЛІЧНАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ

 

УДЗЕЛЬНІЦЫ НАРОДНАГА ФАЛЬКЛОРНАГА КАЛЕКТЫВУ “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” прынялі ўдзел у тэлеперадачы “ДОБРЫ ВЕЧАР” на тэлеканале Беларусь 1.

Поўны выпуск перадачы можна паглядзець па спасылцы

КУХНЯ З ВОДАРАМ ТРАДЫЦЫЙ

Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню, у госці да ўдзельніц народнага фальклорнага калектыву “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ”, завіталі карэспандэнты тэлеперадачы “КАК ДОМА” тэлеканала БЕЛАРУСЬ 2, каб пазнаёміцца з носьбітамі традыцый выпечкі караваяў на Слонімшчыне, паспрабаваць знакамітыя Паўлаўскія караваі, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу “шышак” для ўпрыгожвання каравая.

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма”, для якіх удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” — НОСЬБІТЫ ЭЛЕМЕНТА НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ “ТРАДЫЦЫІ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА” — правялі фальклорную праграму “Традыцыі Паўлаўскай зямлі”. Каравайніцы пазнаёмілі гасцей са сваёй дзейнасцю, з традыцыяй выпечкі караваяў, што бытуе на Слонімшчыне. Дзеці атрымалі вялікае ўражанее ад знаёмства з носьбітамі, а таксама з захапленнем працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” на каравай, актыўна патанчылі побытавыя танцы і згулялі ў беларускія гульні.

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Народны фальклорны калектыў «Чараўніцы-каравайніцы” Навасёлкаўскага цэнтра культуры сустрэў абрадавым прывітаннем удзельнікаў выязнога семінара па Гродзенскай вобласці “Прэзентацыя турыстычнага патэнцыяла Слонімшчыны”. Удзельніцы калектыву пазнаёмілі прысутных з традыцыяй выпечкі Паўлаўскіх караваяў і правялі для іх майстар-клас па вырабе “шышак”, “птушак”, “кветак” для ўпрыгожвання караваяў.

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

ФОТАФАКТ

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ЭЛЕМЕНТА НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРАЦЯГВАЕЦЦА.

У Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 5 класаў Сярэдняй школы №8, г. Слоніма, каб пазнаёміцца з Паўлаўскімі караваямі і паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу ўпрыгожванняў на каравай.

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню на анімацыйную праграму “ЦУДА-ПЕЧКА” завіталі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма”, дзе ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” пазнаёмілі іх з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне. Дзеці прымалі ўдзел у гульнях, з цікавасцю разглядалі прадметы сялянскага побыту, з захапленнем працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” на каравай.

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ.

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні ДУА “Гімназія №1 г.Слоніма”, для якіх удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі анімацыйную праграму “Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў”, дзе пазнаёмілі падлеткаў з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне, з цікавасцю прысутныя разглядалі прадметы сялянскага побыту, прымалі ўдзел у гульнях і рупліва працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” на каравай.

ДЗЕ ЗВЫЧАІ ШАНУЮЦЬ, ТАМ ВЕСЕЛА ЖЫВУЦЬ

Жыхары аграгарадка Навасёлкі далучыліся да агульнаабласной акцыі “ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: вучымся разам з бацькамі”, прыняўшы ўдзел у сямейных вячорках “Дзе звычаі шануюць, там весела жывуць”. Разам з удзельнікамі дзіцячага аматарскага аб’яднання «Чароўны каравайчык» і ўдзельнікамі народнага фальклорнага калектыву «Чараўніцы-каравайніцы» дарослыя рупліва працавалі над вырабам “шышак” на каравай.

 

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: МОЛАДЗЬ І НОСЬБІТЫ

 

Сёння ў выставачнай зале Слонімскага раённага краязнаўчага музея імя І.І. Стаброўскага адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Нематэрыяльная культурная спадчына Слонімшчыны», арганізаванай аддзелам рамёстваў. На выстаўцы кожны жадаючы змог дакрануцца да нашай спадчыны і пазнаёміцца з элементамі НКС і іх носьбітамі:

«Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавае печыва» (носьбіты — народны фальклорны калектыў «Чараўніцы-каравайніцы»)

 

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.

“КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ”

ПЕРАЕМНАСЦЬ ТРАДЫЦЫЙ. ТВОРЧАСЦІ НЕ ЗГАСНУЦЬ, ТРАДЫЦЫІ ЖЫЦЬ!

У нядзельны вечарок паўлаўская этнагасцёўня “КАРАВАЙНІЦКАЯ” напоўнілася прыемнай цеплынёй і цягучым водарам свежаспечаных “шышак” — тое ГАЛОЎНЫЯ НОСЬБІТЫ каравайнай традыцыі Слонімшчыны — удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” — і іх маленькія ПЕРАЕМНІКІ — удзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання “ЧАРОЎНЫ КАРАВАЙЧЫК” — сабраліся на фальклорных вячорках “Паўлаўскі каравай — повязь часоў”. Рупліва ладзілася справа і “шышкі” спраўна запаўнялі формачкі. А пакуль будучыя ўпрыгожванні для каравая апякаліся, старэйшыя каравайніцы дзяліліся з малодшымі важнымі парадамі па выпечцы караваяў. Напрыканцы вечара дзеці з імпэтам дапамагалі каравайніцам упрыгожваць знакаміты Паўлаўскі каравай.

 

СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

 

Народны фальклорны калектыў “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” Навасёлкаўскага цэнтра культуры прыняў удзел у конкурсе фальклорнага мастацтва “ГАЛАСЫ ПРОДКАЎ ЖЫВУЦЬ У СЭРЦЫ” у рамках абласнога фестывалю традыцыйнай культуры “СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ”.

 

РАЗАМ ЗАХОЎВАЦЬ І ЗБЕРАГАЦЬ!

7 верасня ўсіх жыхароў і гасцей горада Гродна запрашаем на абласны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, каб пазнаёміцца з элементам НКС «ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА».

На Слонімшчыне спакон вякоў захавалася традыцыя выпякаць караваі на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу, і для сустрэчы гасцей.

Асаблівасць слонімскіх караваяў у тым, што тут захавалася лакальная традыцыя выпякаць караваі з выкананнем тутэйшых звычаяў і павер’яў, з песнямі, жартамі, прымаўкамі і малітвамі.

На сённяшні дзень галоўнымі носьбітамі і транслятарамі традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”.

Носьбіты запрашаюць усіх жадаючых паласавацца караваямі, набыць рэцэптуру, і прыняць удзел у майстар-класе па вырабу ўпрыгожванняў для аздаблення караваяў.

СЛОНІМСКІЯ КАРАВАІ — ГЭТА БРЭНД ПАНЯМОННЯ.

 

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву «Чараўніцы-каравайніцы» прынялі ўдзел у каравай-фэсце «Бацькава булка» г. Свіслач і прадэмастравалі элемент нематэрыльнай культурнай каштоўнасці “Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне”, а таксама правялі майстар-клас па вырабу “шышак” для аздаблення караваяў.

 

УЧАСТНИЦЫ НАРОДНОГО ФОЛЬКЛОРНОГО КОЛЛЕКТИВА «ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ»

посетили сегодня столицу Беларуси, чтобы принять участие в семейно-музыкальном шоу «ДОБРЫЙ ВЕЧЕР» на телеканале «БЕЛАРУСЬ 1». Посмотреть телепередачу с участием коллектива можно в субботний сентябрьский вечерок.

 

У АБ'ЕКТЫВЕ

ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ ДЭМАНСТРУЮЦЬ АБРАД ВЫПЕЧКІ ВЯСЕЛЬНАГА КАРАВАЯ для новага сямейна-музычнага шоў “Добры вечар” тэлеканала БЕЛАРУСЬ 1. У Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі карэспандэнты БЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ, каб сустрэцца з галоўнымі носьбітамі і пазнаёміцца з традыцыяй выпечкі караваяў на Слонімшчыне.

 

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Народны фальклорны калектыў “Чараўніцы-каравайніцы” прыняў удзел ў ХІІ Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня” ў г.п.Акцябрскі Гомельскай вобласці.

 

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” сустрэлі абрадавым прывітаннем і ўручылі Слонімскі гасцявы каравай членам замежнай дэлегацыі горада Цін’ян правінцыі Ганьсу Кітайскай Народнай Рэспублікі, якую ўзначаліў старшыня Народнай урады Чжоў Цзіцзюнь, у рамках святочных мерапрыемстваў з нагоды 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

НАРОДНЫЙ ФОЛЬКЛОРНЫЙ КОЛЛЕКТИВ "ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ" НА XIV РЕСПУБЛИКАНСКОМ ФЕСТИВАЛЕ НАЦИОНАЛЬНЫХ КУЛЬТУР

Во второй день Республиканского фестиваля национальных культур Павловские мастерицы, главные хранители традиции нематериального культурного наследия «Традиция выпечки караваев на Слонимщине», участники народного фольклорного коллектива «Чараўніцы-каравайніцы» знакомят гостей фестиваля со знаменитыми Слонимскими караваями — Гостевым, Свадебным, Пасхальными и Троицким, испеченными по стародавней традиции, которая спокон веков передавалась с поколения в поколение. «Чараўніцы-каравайніцы» приглашают на подворье, чтобы полюбоваться караваями на выставке, попробовать их на вкус и конечно же принять участие в мастер-классе по изготовлению украшений на каравай и изготовить собственноручно «шишки», «цветочки», «птички», а также узнать секрет выпечки караваев от главных носителей традиции и приобрести каравай.

 

ХІV РЭСПУБЛІКАНСКІ ФЕСТЫВАЛЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТУР

Народны фальклорны калектыў “Чараўніцы-каравайніцы” прымае ўдзел у ХІV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у г.Гродна.

Пабачыць і паласавацца знакамітымі Паўлаўскімі караваямі, а таксама наведаць майстар-клас па вырабе “шышак” вы зможаце на падворку Гродзенскай вобласці “Вясельнае печыва Гродзеншчыны”.

 

СВЯТА РАМЁСТВАЎ

У цэнтры Слоніма адбылося свята рамёстваў «З крыніц адвечных прыгажосці», якое сабрала таленавітых майстроў з горада Слоніма і Мастоў.

Носьбіты нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне» запрасілі палюбавацца на абрадавыя караваі, пакаштавацца імі і канешне паспрабаваць зрабіць упрыгожванні да іх.

 

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні трэціх класаў ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма”, каб наведаць анімацыйную праграму “Цуда-печка”. Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” пазнаёмілі дзетак з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне, з цікавасцю дзеці разглядалі прадметы сялянскага побыту, прымалі ўдзел у гульнях і з імпэтам працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” для аздаблення караваяў.

 

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння на анімацыйную праграму “Цуда-печка” ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 5 «Б» классу ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма”. Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” пазнаёмілі прысутных з гісторыяй традыцый выпечкі караваяў на Слонімшчыне. З цікавасцю дзеці разглядалі прадметы сялянскага побыту, прымалі ўдзел у гульнях і з імпэтам працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” для аздаблення караваяў.

 

АБРАД ВЫПЕЧКІ ВЕЛІКОДНЫХ КАРАВАЯЎ

На Слонімшчыне спакон вякоў бытуе мясцовая традыцыя выпякаць караваі на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу і для сустрэчы гасцей. Унікальная рэцэптура і тэхналогія мясцовага печыва была адзначана ўключэннем у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а самі караваі даўно сталі брэндам Слонімшчыны.

Сёння, напярэдадні Вялікадня, у “гарачую” пятніцу, Паўлаўская этнагасцёўня напоўнена цёплым водарам ад печы, пахам альховых паленцаў і сакральнай цішынёй. Галоўныя носьбіты і транслятары элемента НКС, якімі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы сабраліся ў каравайнай, каб правесці абрад выпечкі знакамітых велікодных караваяў: “Пасха” — пірог для асвячэння; “Крыжык” — пірог для памерлых продкаў; “Пляцёнка” — пірог для валачобнікаў; “Бабкіны пірагі” — для дзетак; “Мазурка” — пірог для гасцей; “Чырвоная горка” — пірог для хатняй жывёлы.

ГРОДЗЕНСКІЯ ТРАДЫЦЫІ ДА СВЯТА ВЯЛІКАДНЯ

НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЫЎ “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” Навасёлкаўскага цэнтра культуры, прыняў удзел у рэгіянальным свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”.

“Чараўніцы-каравайніцы” з фальклорнай праграмай “Не я б’ю, вярба б’е, за тыдзень, за Вялікдзень” выступілі на галоўнай сцэне і пазнаёмілі ўсіх прысутных з мясцовымі звычаямі і абрадамі, а таксама пачаставалі духмянымі Паўлаўскімі караваямі.

 

ТУРИСТИЧЕСКИЙ ПОТЕНЦИАЛ СЛОНИМШИНЫ

Прямо сейчас народный фольклорный коллектив “Чараўніцы-каравайніцы” Новосёлковского центра культуры принимает участие в 26-ой международной весенней ярмарке туристических услуг «Отдых — 2024» в городе Минске.

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. На анімацыйную праграму “Цуда-печка” ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні першых класаў ДУА “Гімназія №1 г.Слоніма”. Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” пазнаёмілі дзетак з гісторыяй традыцый выпечкі на Слонімшчыне, прадметамі сялянскага побыту. Дзеткі з задавальненнем працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” для аздаблення караваяў і прымалі ўдзел у традыцыйных гульнях.

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

ФОТАФАКТ

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ЭЛЕМЕНТА НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРАЦЯГВАЕЦЦА.

У Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 4Б класса Сярэдняй школы №8, г. Слоніма, каб пазнаёміцца з Паўлаўскімі караваямі і паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу ўпрыгожванняў на каравай.

 

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння на анімацыйную праграму “Цуда-печка” ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні першых класаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Слоніма”. Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” пазнаёмілі дзетак з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне, з цікавасцю дзеці разглядалі прадметы сялянскага побыту, прымалі ўдзел у гульнях. З захапленнем наведвальнікі працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” для аздаблення караваяў. Напрыканцы ўсе прысутныя паласаваліся Паўлаўскімі прысмакамі.

 

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

ФОТАФАКТ

У Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 1 В класса Сярэдняй школы №8, г. Слоніма, каб пазнаёміцца з Паўлаўскімі караваямі і паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу ўпрыгожванняў на каравай.

 

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 1 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма”. Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі для дзетак анімацыйную праграму “Цуда-печка”, дзе пазнаёмілі іх з традыцыямі мясцовага обрадавага печыва, згулялі разам у народныя гульні. Асабліва цікавай стала для дзяцей спроба ўласнага вырабу “шышак” для аздаблення караваяў.

ФОТОФАКТ

Павловский свадебный каравай — народного фольклорного коллектива “Чараўніцы-каравайніцы”, как элемент нематериального культурного наследия, представлен на экспозиции Гродненской области, в городе Москве на ВДНХ, в рамках Международной выставки-форума «Россия».

 

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 8 класа сярэдняй школы №2 г.Слоніма, для якіх удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі анімацыйную праграму “Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў”. Падлеткі з цікавасцю слухалі пра гісторыю традыцыйнага печыва Слонімшчыны, прымалі ўдзел у беларускіх народных гульнях, а таксама працавалі над вырабам “шышак” для аздаблення караваяў.

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

ПЕРАЕМНАСЦЬ ТРАДЫЦЫЙ

Стала вельмі добрай традыцыяй, у нядзельны вечарок у этнагасцёўню “Каравайніцкая” запрашаць гасцей Паўлаўскай зямлі. Галоўныя носьбіты каравайных цудаў — удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-караваніцы” і іх галоўныя пераемнікі — удзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання “Чароўны каравайчык”, выраблялі ўпрыгожванні для караваяў на фальклорных вячорках “Паўлаўскі каравай — сувязь пакаленняў”. Пад трэск дроў у печы ад старэйшых каравайніц гучалі розныя цікавыя гісторыі пра караваі. А на прыканцы вечара ўсім прысутным дазволілі ўпрыгожыць знакаміты Паўлаўскі каравай.

ЛЮДИ.СОБЫТИЯ.ФАКТЫ

БРЕНДЫ ГРОДНЕНЩИНЫ

БРЕНДОВЫЕ МЕРОПРИЯТИЯ СЛОНИМСКОГО РАЙОНА

15 июня агрогородок Новосёлки приглашает на фестиваль «ПАВЛОВСКИЙ КАРАВАЙ».

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

ФОТАФАКТ

У Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні Міжэвіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна, каб пазнаёміцца з Паўлаўскімі караваямі і паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу ўпрыгожванняў на каравай.

НАШИ НАГРАДЫ

Кириенко Дарья Викторовна — руководитель народного фольклорного коллектива «ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ» ГУК «Слонимский районный центр культуры, народного творчества и ремёсел» награждена премией имени А.И.Дубко Гродненского облисполкома «За творческие достижения в сфере культуры и искусства» в номинации «Художественный руководитель народного (заслуженного) любительского коллектива года». Участницы народного фольклорного коллектива «ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ» приняли участие с выставкой караваев и обрядовым приветствием.

2023 ГОД

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

ПЕРАЕМНАСЦЬ ТРАДЫЦЫЙ

У нядзельны вечарок этнагасцёўня “КАРАВАЙНІЦКАЯ” напоўнілася водарам свежаспечаных “шышак”, якія сёння выраблялі на фальклорных вячорках НОСЬБІТЫ- удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” і ПЕРАЕМНІКІ — удзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання “ЧАРОЎНЫ КАРАВАЙЧЫК” “Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваеў”. Пад трэск дроў у печы вельмі меладычна гучалі мясцовыя песні. А на прыканцы вячорак усе разам упрыгожылі елку саламянымі цацкамі, зробленымі сваімі рукамі.

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца. У Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 9 “А” і 9 “Б” класаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Слоніма”, для якіх удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі анімацыйную праграму “Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў”. Дзеці з інтарэсам слухалі пра гісторыю духмянага скарба Слонімшчыны, з імпэтам працавалі над вырабам “шышак” для аздаблення караваяў, а напрыканцы з захапленнем прымалі ўдзел у беларускіх народных гульнях і танцах.

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

СУСТРЭЧА ГАСЦЕЙ

Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” абрадавым прывітаннем сустрэлі гасцей “Каласавіны-2023” — унучку народнага паэта Беларусі Якуба Коласа Веру Данілаўну Міцкевіч, дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Мацяс Ірыну Уладзіміраўну і Міцкевіч Васіліну Валер’еўну — галоўнага захавальніка фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Каравайніцы пазнаёмілі прысутных з Паўлаўскімі караваямі, а таксама правялі майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай.

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ.ФАКТЫ КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Народны фальклорны калектыў “Чараўніцы-каравайніцы” прыняў удзел у дзясятым юбілейным “Свяце млынароў” у аграгарадку Адэльск Гродзенскага раёна, дзе прадставіў Слонімскі гасцявы каравай і быў адзначаны ДЫПЛОМАМ ІІ ступені ў намінацыі “Хлебнае багацце Гродзеншчыны”.

ФОТАФАКТ

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ АКТЫЎНА ПРАЦЯГВАЕЦЦА!!!

У Паўлаўскую этнагасцёўню на анімацыйную праграму «Цуда-печка» завіталі вучні 3 «А» і 3 «Г» класаў школы №10 г.Слоніма.

НАШЫ УЗНАГАРОДЫ!

Народны фальклорны калектыў “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” атрымаў ДЫПЛОМ “За зберажэнне і папулярызацыю народных традыцый” на абласным свяце-конкурсе вясельных абрадаў Віцебшчыны “Вялікая вясельніца — 2023” у рамках ІІ адкрытага абласнога фальклорнага форума.

 

ФОТАФАКТ

“ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” працягваюць знаёміць удзельнікаў абласнога фальклорнага форуму з традыцыямі выпечкі вясельнага караваю, тым самым праслаўляючы Слонімскі край на Віцебшчыне.

НАШЫ НА ВІЦЕБШЧЫНЕ

Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” прымаюць удзел у ІІ адкрытым абласным фальклорным форуме і ў абласным свяце-конкурсе вясельных абрадаў Віцебшчыны “Вялікая вясельніца – 2023“, якія праходзяць у г.Дуброўна на базе раённага цэнтра народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна. На форуме майстрыхі прадстаўляюць элемент НКС “Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне”, а менавіта “Вясельны каравай”.

ВІНШАВАННЕ ГАЛОЎНЫХ НОСЬБІТАЎ ТРАДЫЦЫІ

У рамках 13 абласной дэкады “Залаты ўзрост”, прысвечанай Дню пажылых людзей, кіраўнік народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” павіншавала са святам СТАРЭЙШЫХ КАРАВАЙНІЦ, ГАЛОЎНЫХ НОСЬБІТАЎ ТРАДЫЦЫІ ВЫПЕЧКІ ПАЎЛАЎСКІХ КАРАВАЯЎ — Ерамейчык Галіну Дзмітрыеўну і Пятліцкую Марыю Іванаўну.

ДОЖИНКИ - 2023

Слонимщина принимает участие в областном фестивале-ярмарке тружеников села «ДОЖИНКИ-2023», г.п.Зельва

У АБ'ЕКТЫВЕ

У Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі карэспандэнты газеты федэрацыі прафсаюзаў Беларусі  «Беларускі час», каб сустрэцца з галоўнымі носьбітамі традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне — удзельніцамі народнага фальклорнага калектыву «Чараўніцы-каравайніцы»

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Народны фальклорны калектыў «Чараўніцы-каравайніцы» і адна з старэйшых носьбітаў элемента «Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне» — Лагуцік Лілія Тадэўшэўна прынялі ўдзел у каравай-фэсце «Бацькава булка» г. Свіслач. У выстаўцы-конкурсе «Матулін каравай»

Лілія Тадэўшэўна была ўзнагароджана ️ДЫПЛОМАМ І СТУПЕНІ

Буднік Галіна Іванаўна — майстар народнага фальклорнага калектыву «Чараўніцы-каравайніцы» узнагароджана ДЫПЛОМАМ ЗА ЎДЗЕЛ;

«Чараўніцы-каравайніцы» атрымалі ДЫПЛОМ ЗА ЎДЗЕЛ У НАМІНАЦЫІ «КУЛІНАРНАЯ СПАДЧЫНА».

НАШЫ УЗНАГАРОДЫ

НА АБЛАСНЫМ ФЕСТЫВАЛІ РЭГІЯНАЛЬНАГА ФАЛЬКЛОРУ “ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ”

Народны фальклорны калектыў “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” ўзнагароджаны ДЫПЛОМАМ І ступені ў намінацыі “Дарослы фальклорны ансамбль”

НАШЫ Ў ГРОДНА

Народны фальклорны калектыў “Чараўніцы-каравайніцы” прымае ўдзел у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” у горадзе Гродна.

ПАЎЛАЎСКІЯ КАРАВАІ Ў ПАЛАЦЫ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці распачала сваю дзейнасць выстава “Хлеб. Мір. Стварэнне”, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На выставе прадстаўлены ЭЛЕМЕНТ НКС “ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА”, а менавіта “Гасцявы”, “Вясельны”, “Траецкі” і “Велікодны” караваі, якія выпеклі галоўныя носьбіты традыцыі — удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ”.

ФОТАФАКТ

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ ПРАЦЯГВАЕЦЦА!

У Паўлаўскую этнагасцёўню на анімацыйную праграму “Цуда-печка” завіталі выхаваўцы прышкольнага лагера “КРАЯЗНАЎЦА” Сярэдняй школы 9 г. Слоніма.

ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ

На Слонімшчыне спакон вякоў захавалася традыцыя выпякаць караваі на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу, і для сустрэчы гасцей.

На сённяшні дзень галоўнымі носьбітамі і транслятарамі традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”. Жанчыны незвычайныя самародкі, тварцы ў сваёй справе і галоўнай задачай для іх з’яўляецца адраджэнне традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне, захаванне і перадача традыцыі маладому пакаленню, праз правядзенне розных культурных мерапрыемстваў.

Калектыў быў створаны ў 1983 годзе, заснавальнікам і першым кіраўніком стала Мудрацова Ларыса Вікенцьеўна. Пад яе кіраўніцтвам у 2002 г. калектыў атрымаў ганаровае найменне “народны”. 11 чэрвеня калектыў адзначыў свой 40-гадовы юбілей.

“Чараўніцы-каравайніцы” — актыўныя ўдзельнікі рэгіянальных, абласных і рэспубліканскіх свят і фестываляў, а Паўлаўскія караваі і Паўлаўская этнагасцёўня даўно сталі брэндам Панямоння.

ВЫТОКІ. КРОК ДА АЛІМПУ

Народны фальклорны калектыў “Чараўніцы-каравайніцы” Навасёлкаўскага цэнтра культуры сустрэў абрадавым прывітаннем дзесяткі журналістаў з рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, якія прыехалі ў Слонім у пятніцу, 16 чэрвеня, на асвятленне культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокi». Пад час прэс-тура ўдзельніцы калектыву пазнаёмілі прадстаўнікоў СМІ з традыцыяй выпечкі Паўлаўскіх караваяў і правялі для іх майстар-клас па вырабе “шышак”, “птушак”, “кветак” для ўпрыгожвання караваяў.

ТЫДЗЕНЬ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ “АД ДАЎНІНЫ ДА НАШЫХ ДЗЁН” ПРАЦЯГВАЕЦЦА НА СЛОНІМШЧЫНЕ.

У Паўлаўскую этнагасцёўню да караваійніц завіталі вучні 1 класа СШ №10 г.Слоніма. Падчас анімацыйнай праграмы дзеці даведаліся пра традыцыі выпечкі мясцовых караваяў, паспрабавалі самастойна вырабіць “шышкі”, “птушачкі” і “кветкі”, што выкарыстоўваюцца для аздаблення каравая. А таксама згулялі ў традыцыйныя гульні сумесна з удзельніцамі народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”.

КАРАВАЙ ДЛЯ МАЛАДЫХ

У вёсках Паўлаўскага сельскага савета і ў наш час выпякаюць караваі на розныя патрэбы: будзь гэта Вялікдзень (“Пасха”, “Мазурка”, “Пляцёнка” і інш.), Троіца, для сустрэчы гасцей альбо вяселле. Дарэчы, вясельны каравай (а ён таксама не адзін) самы знакаміты сярод Паўлаўскіх караваяў — за ім часцей за ўсё і звяртаюцца да народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”. Не стаў выключэннем і гэты раз: каравайніцы спяклі вясельны каравай для сустрэчы бацькамі маладых Ганны і Іллі.

 

ФОТАФАКТ

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ ПРАЦЯГВАЕЦЦА!

У Паўлаўскую этнагасцёўню на анімацыйную праграму «Цуда-печка» завіталі вучні Раклевіцкай базавай школы Дзятлаўскага раёна.

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Напярэдадні Вялікадня вучні першых класаў школы №9 г.Слоніма завіталі ў этнагасцёўню «Каравайніцкая» каб дакрануцца да народнага майстэрства, навучыцца выпякаць традыцыйныя Велікодныя караваі і даведацца пра старажытныя традыцыі светлага свята. Кожны Велікодны каравай мае сваю сакральную функцыю.

Для таго каб пачаставаць гасцей пяклі самы прыгожы каравай — «МАЗУРКА».

У царкву на асвячэнне неслі каравай упрыгожаны літарамі ХВ.

Для валачобнікаў каравай упрыгожвалі ягадамі — «ПЛЯЦЁНКА».

На могілкі для памерлых продкаў неслі каравай упрыгожаны крыжыкам.

Для ўнукаў бабулі выпякалі невялікія пірагі, якія ўпрыгожвалі кветачкамі, лісточкамі і птушачкамі — «БАБУЛІНЫ ПІРАГІ».

Скаціну кармілі пірагом «ЧЫРВОНАЯ ГОРКА», у які дабаўлялі авёс і яйкі з чырвонай шкарлупінай, каб на ўвесь год абараніць яе ад сурокаў.

 «ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ» ПРАЗ АНІМАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ ЗАХОЎВАЮЦЬ І ПЕРАДАЮЦЬ УНІКАЛЬНЫЯ ТРАДЫЦЫІ, КАБ НЕ ЗАБЫЛІСЯ, НЕ ЗНІКЛІ І ЖЫЛІ Ў ВЯКАХ.

ФОТАФАКТ

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ АКТЫЎНА ПРАЦЯГВАЕЦЦА!!!

У Паўлаўскую этнагасцёўню на анімацыйную праграму «Цуда-печка» завіталі вучні 2 «Г» і 2 «Д» класаў школы №8 г.Слоніма.

 

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Пераемнасць пакаленняў З мэтай папулярызацыі і пераемнасці ТРАДЫЦЫІ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЕЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ, удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўнiцы-каравайнiцы” правялі ў Паўлаўскай этнагасцёўні анімацыйныю праграму “Цуда-печка”, для вучняў 5-6 класаў СШ №8 г.Слоніма.

 

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Удзельніцы народнага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы” павіншавалі з 80-годдзем галоўнага носьбіта традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне, старэйшую каравайніцу — ЕРАМЕЙЧЫК ГАЛІНУ ДЗМІТРЫЕЎНУ. Некалі Галіна Дзмітрыеўна была актыўнай удзельніцай аб’яднання. І зараз, нягледзячы на сталы ўзрост яна беражліва захоўвае традыцыі сваёй мясцовасці і перадае свае веды і ўменні малодшаму пакаленню. ТРАДЫЦЫІ ЖЫВУЦЬ, ПАКУЛЬ ІСНУЮЦЬ ІХ НОСЬБІТЫ!

 

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ ПРАЦЯГВАЕЦЦА!!!

У Паўлаўскую этнагасцёўню на анімацыйную праграму «ЦУДА-ПЕЧКА» завіталі вучні з Сялявіцкай базавай школы. Урамках праграмы для дзяцей прайшоў майстар-клас па вырабу “шышак” для ўпрыгожвання Паўлаўскага каравая, традыцыйныя гульні, знаёмства з рэчамі хатняга побыту і частаванне Паўлаўскімі прысмакамі.

 

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Сёння мы вас пазнаёмім з элементам НКС «ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА», які ў 2016г. быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. На Слонімшчыне спакон вякоў захавалася традыцыя выпякаць караваі на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу, і для сустрэчы гасцей. Асаблівасць слонімскіх караваяў у тым, што тут захавалася лакальная традыцыя выпякаць караваі з выкананнем тутэйшых звычаяў і павер’яў, з песнямі, жартамі, прымаўкамі і малітвамі. На сённяшні дзень галоўнымі носьбітамі і транслятарамі традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”. Жанчыны незвычайныя самародкі, тварцы ў сваёй справе. Галоўнай задачай для іх з’яўляецца адраджэнне традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне, захаванне і перадача традыцыі маладому пакаленню, праз правядзенне розных культурных мерапрыемстваў. СЛОНІМСКІЯ КАРАВАІ — ГЭТА БРЭНД ПАНЯМОННЯ.

 

ПЕРАЕМНАСЦЬ ТРАДЫЦЫЙ - АСНОВА НАШАЙ БУДУЧЫНІ

Урамках раённага агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў у Паўлаўскай этнагасцёўні прайшло пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб’яднання “Чароўны каравайчык” сумесна з удзельнікамі народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” і з адной са старэйшых носьбітаў гісторыка-культурнай каштоўнасці “ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА” — Лагуцік Ліліяй Тадэвушаўнай. Дарослыя паведалі дзецям пра свята Саракі, правялі майстар-клас па вырабу птушак, згулялі з імі ў традыцыйныя гульні і пачаставалі прысмакамі ўласнага гатунку. А дзеці ў сваю чаргу расказалі пра свае сямейныя традыцыі святкавання свята Саракі.

 

2022 ГОД

НЕЎМІРУЧАСЦЬ БЕЛАРУСКІХ ТРАДЫЦЫЙ

У Паўлаўскай этнагасцёўні адбылося адкрытае пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб’яднання «Чароўны каравайчык». На пасяджэнне завітала адна з старэйшых каравайніц — Місілевіч Ірэна Пятроўна (1951г.н). Яна вучыла дзяцей як замешваць цеста і раскрывала сакрэты якія вядомы толькі каравайніцам, расказвала шмат цікавых гісторый і павер’яў пра Слонімскія караваі. А галоўныя ПЕРАЕМНІКІ ТРАДЫЦЫЙ выхваляліся ўжо сваімі ўменнямі рабіць усе «шышкі» для ўпрыгожвання караваяў.

 

ДОБРАЙ РАНІЦЫ, БЕЛАРУСЬ!

Мастерицы народного любительского объединения «Чараўніцы-каравайніцы» приняли участие в съёмке телепередачи «ДОБРАЙ РАНІЦЫ, БЕЛАРУСЬ!» СО СВЕТЛАНОЙ БОРОВСКОЙ. Выпуск передачи можно будет посмотреть 17 декабря на телеканале БЕЛАРУСЬ 1

 

МАСТЕРИЦЫ НАРОДНОГО ЛЮБИТЕЛЬСКОГО ОБЪЕДИНЕНИЯ "ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ"

встретили обрядовым приветствием и дегустацией Слонимских караваев участников международного семинара «Сохранение нематериального культурного наследия стран СНГ в контексте глобальных вызовов» на первой в Беларуси общереспубликанской выставке по нематериальному наследию, в художественной галерее Михаила Савицкого в Музее истории города Минска.

 

ГОСТЕВОЙ КАРАВАЙ

Гостевой каравай народного любительского объединения «Чараўніцы-каравайніцы» представлен на первой в Беларуси общереспубликанской выставке по нематериальному культурному наследию!  Выставка работает по 20 ноября на базе художественной галерее Михаила Савицкого в Музее истории города Минска в рамках международного семинара «Сохранение нематериального культурного наследия стран СНГ в контексте глобальных вызовов».

СЕМИНАР-ПРАКТИКУМ

Мастерицы народного любительского объединения «Чараўніцы-каравайніцы» встретили участников Республиканского семинара-практикума “Гісторыка-культурная спадчына як рэсурс устойлівага развіцця Гродзенскага рэгіёна” обрядовым приветствием и дегустацией Слонимских караваев.

 

ДОЖИНКИ – 2022

Участницы Народного любительское объединения «Чараўніцы-каравайніцы», Новосёлковского центра культуры приняли участие в областном фестивале-ярмарке «Дажынкi-2022» г. п. Большая Берестовица.

 

НАС ЗДЫМАЮЦЬ

24 жніўня ў Паўлаўскую этнагасцёўню да “Чараўніц-каравайніц” завіталі карэспандэнты тэлеканала НТВ-Беларусь і вядучы тэлеперадачы “Еда хоть куда” — Уладзімір Богдан.

 

СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

Удзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы” Навасёлкаўскага цэнтра культуры прымаюць удзел у абласным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” у г. Смаргонь.

БАЦЬКАВА БУЛКА

Народное любительское объединение «Чараўніцы-каравайніцы» и культорганизатор филиала «Новосёлковский центр культуры» приняли участие в КАРАВАЙ-ФЕСТЕ «БАЦЬКАВА БУЛКА» г. Свислочь.

 

НАШЫ ЎЗНАГАРОДЫ

на абласным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” г. Смаргонь.

 

СЛОНИМЧАНЕ В НОВОГРУДКЕ

Народное любительское объединение «Чараўнiцы-каравайнiцы» приняли участие в культурно-спортивном фестивале «ВЫТОКІ. КРОКІ ДА АЛІМПУ».

ПАЎЛАЎСКІЯ КАРАВАІ ПАСПРАБАВАЛІ ЎСЕ ЖАДАЮЧЫЯ!

Чараўнiцы-каравайнiцы прынялі ўдзел у XIIІ Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур г. Гродна. Габелены майстра аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры — Альховік Ларысы Уладзіміраўны ўпрыгожылі падворак Гродзенскай вобласці.

 

ФОТАФАКТ

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ АКТЫЎНА ПРАЦЯГВАЕЦЦА!!!

Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню на анімацыйную праграму «ЦУДА-ПЕЧКА» завіталі вучні з пачатковай школы аграгарадка Дзеравянчыцы Слонімскага раёна.

НАС СНИМАЮТ

ЗАХАВАННЕ І ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ФАЛЬКЛОРНЫХ ТРАДЫЦЫЙ СЯРОД ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

Народнае аматарскае аб’яднанне «Чараўнiцы-каравайнiцы» прынялі ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе праектаў навучэнцаў «НАШЧАДКІ ТРАДЫЦЫЙ» г. Мінск. І атрымалі ПАДЗЯКУ — за творчае супрацоўніцтва ў рэалізацыі праекта «Традыцыі выпечкі паўлаўскага вясельнага каравая» ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Навасёлкаўскі яслі-сад-базавая школа Слонімскага раёна» захаванне і папулярызацыю фальклорных традыцый сярод дзяцей і моладзі.

У ЧАКАННІ ВЯЛІКАГА СВЯТА

ПАЎЛАСКІЯ КАРАВАІ СА СЛОНІМШЧЫНЫ АД ЧАРАЎНІЦ-КАРАВАЙНІЦ!!!

О НАС ПИШУТ СМИ

В деревне Павлово Слонимского района на Пасху пекут шесть разных видов Караваев.

https://www.sb.by/articles/sit-muki-i-sem-fasak-masla.html

ФОТАФАКТ

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ АКТЫЎНА ПРАЦЯГВАЕЦЦА!!!

Ў Паўлаўскую этнагасцёўню на анімацыйную праграму «Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў» завіталі вучні 8 класа школы № 2 г.Слоніма.

А вучні 1 класа школы № 5 г.Слоніма завіталі на анімацыйную праграму «ЦУДА-ПЕЧКА».

ФОТАФАКТ

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ АКТЫЎНА ПРАЦЯГВАЕЦЦА!!!

 Сення ў Паўлаўскую этнагасцёўню на анімацыйную праграму «ЦУДА-ПЕЧКА» завіталі дзве групы рабят — вучні школы № 5 з 3″А» і 3″Б» класаў.

НАС СНИМАЮТ

Корреспонденты газеты СБ «Беларусь сегодня» взяли интервью у участниц народного любительского объединения «Чараўнiцы-каравайнiцы», сняли обряд выпечки ПАСХАЛЬНЫХ КАРАВАЕВ и посетили старейшую каравайницу — ПЕТЛИЦКУЮ МАРИЮ ИВАНОВНУ, которой в этом году исполнился 91 год. Полную статью можно будет прочитать в печатном издании «Сельской газеты» и посмотреть видеоматериал на сайте sb.by.

ГРОДЗЕНСКІЯ ТРАДЫЦЫІ ДА СВЯТА ВЯЛІКАДНЯ

Народное любительское объединение «Чараўнiцы-каравайнiцы» приняли участие в РЕГИОНАЛЬНОМ ФЕСТИВАЛЕ-ЯРМАРКЕ ИЗДЕЛИЙ РЕМЕСЛЕННИКОВ «ГРОДЗЕНСКІЯ ТРАДЫЦЫІ ДА СВЯТА ВЯЛІКАДНЯ»

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ АКТЫЎНА ПРАЦЯГВАЕЦЦА!!!

У Паўлаўскую этнагасцёўню на анімацыйную праграму «ЦУДА-ПЕЧКА» завіталі вучні з Міжэвіцкай сярэдняй школы.

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ АКТЫЎНА ПРАЦЯГВАЕЦЦА!!!

Не толькі дзеці, але і падлеткі цікавяцца традыцыямі выпечкі Паўлаўскіх караваяў. На гэты раз у вёску Паўлава завіталі вучні 9 класа школы №5 г.Слоніма. Вучням вельмі спадабалася экскурсія па Паўлаўскай этнагасцёўні. Яны з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з ТРАДЫЯЦЫЯМІ ВЫПЕЧКІ ПАЎЛАЎСКІХ КАРАВАЯЎ. Прымалі ўдзел у народных гульнях, танцавалі бытавыя танцы. Удзельнічалі ў майстар-класе па вырабу шышак. І частаваліся Паўласкімі прысмакамі.

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ АКТЫЎНА ПРАЦЯГВАЕЦЦА!!!

ЦУДА-ПЕЧКА ніколі не астывае, бо дзеці з задавальненнем прыязджаюць у вёску Паўлава на анімацыйную праграму! Хутка ўсе дзеці Слонімшчыны будуць ведаць ТРАДЫЦЫІ ВЫПЕЧКІ ПАЎЛАЎСКІХ КАРАВАЯЎ і ўмець вырабляць упрыгожванні для іх. Дзеці актыўна прымаюць удзел у майстар-класах, задаюць пытанні пра караваі падчас экскурсіі, назіраюць як апякаюцца «шышкі», гуляюць у гульні і з нецярпеннем чакаюць частавання Паўлаўскімі прысмакамі. У гэты раз у этнагасцёўню завіталі вучні школы №8 г.Слонім.

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ АКТЫЎНА ПРАЦЯГВАЕЦЦА!!!

На гэты раз у вёску Паўлава на анімацыйную праграму «ЦУДА-ПЕЧКА» завіталі дзеці з аг. Хвінівічы, Дзятлаўскага раёна.

САПРАЎДНЫ СКАРБ СЛОНІМШЧЫНЫ - ХЛЕБ ПАД НАЗВАЙ "ПАЎЛАЎСКІ КАРАВАЙ"

Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў беражліва захоўваюць і актыўна папулярызуюць удзельніцы народнага аматарскага аб’яднання «Чараўнiцы-каравайнiцы». На анімацыйную праграму ў Паўлаўскую этнагасцёўню ў гэты раз завіталі шасцікласнікі з г.Слоніма. У час экскурсіі наведвальнікі былі не проста слухачамі, а сталі актыўнымі ўдзельнікамі розных падзей. Упрыгожванні для караваяў вылепілі сваімі рукамі і з цікавасцю назіралі, як вырабы запякаліся ў печы.

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ АКТЫЎНА ПРАЦЯГВАЕЦЦА

Печка яшчэ не астыла, а ў Навасёлкі на анімацыйную праграму «ЦУДА-ПЕЧКА» завіталі вучні першага і другога класа сярэдняй школы №8 г.Слоніма.

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў ПАЎЛАЎСКАЙ ЭТНАГАСЦЁЎНІ!!!

4 лютага вучні Сярэдняй школы №8 г.Слоніма завіталі ў Навасёлкі на анімацыйную праграму «ЦУДА-ПЕЧКА» Для дзяцей была падрыхтавана праграма, у якую ўваходзілі — экскурсія па этнагасцёўні «Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў», гульнёвая праграма з дамавіком, бяспройгрышная латарэя, выстаўка-продаж Паўлаўскіх караваяў, майстар-клас па вырабу шышак, кветак, частаванне Паўлаўскімі прысмакамі. Дзеці былі пад вялікім уражаннем ад мерапрыемства, якое доўжылася больш за дзве гадзіны.

 

2021 ГОД

ПРЕЕМСТВЕННОСТЬ ПОКОЛЕНИЙ

Элемент нематериально-культурного наследия «ТРАДИЦИЯ ВЫПЕЧКИ КАРАВАЕВ НА СЛОНИМЩИНЕ. КАЛЕНДАРНО-ОБРЯДОВАЯ ВЫПЕЧКА» сохраняется и передается потомкам участниками народного любительского объединения «Чараунiцы-каравайнiцы», которые проводят обряды, анимационные программы и мастер-классы. Сегодня в этногостиной для детей прошёл мастер-класс по изготовлению украшений на Павловский каравай — «шышак», «кветак», «птушак».

О НАС ПИШУТ....

Издательство «Четыре четверти» в рамках проекта «Культурное наследие Беларуси» опубликовало книгу «Путешествие к хлебу». В нее вошли публикации про Павловские караваи Слонимского района.

Панямоння жыватворныя крыніцы

Народнае аматарскае аб’яднанне «Чараўнiцы-каравайнiцы» прымае ўдзел у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы» г.Шчучын

ФЕСТЫВАЛЬ "ПАЎЛАЎСКІ КАРАВАЙ"

ФЕСТЫВАЛЬ «ПАЎЛАЎСКІ КАРАВАЙ» адсвяткавалі ў Слонімскім раёне ў аграгарадку Навасёлкі. https://www.slonves.by/pa%d1%9ela%d1%9eski-karavaj-paklika%d1%9e-gasczej-na-svyata/

ПАЎЛАЎСКАЯ ЭТНАГАСЦЁЎНЯ ЗАПРАШАЕ!!!

15 ліпеня дзеці з прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №2 горада Слоніма» завіталі ў Навасёлкі на анімацыйную праграму «Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў» Для дзяцей была падрыхтавана праграма, у якую ўваходзілі — экскурсія па этнагасцёўні, гульнёвая праграма, бяспройгрышная латарэя, выстаўка-продаж караваяў, майстар-клас па вырабу шышак.

ПРЕЕМСТВЕННОСТЬ ПОКОЛЕНИЙ

нить, которую нельзя разрывать, это важная связь между прошлым, настоящим и будущим, когда элементы прошлого сохраняются и переносятся в настоящее, а затем передаются потомкам. Именно с этой целью участники народного любительского объединения «Чараунiцы-каравайнiцы» проводят обряды, мастер-классы, анимационные программы. И в преддверии Дня Святой Троицы они провели обряд выпечки Троицких караваев.

З БАБУЛІНАГА КУФЭРКУ

У этнагасцёўні філіяла “Навасёлкаўскі цэнтр культуры” для вучняў ДУА “ВПК Навасёлкаўскі яслі-сад-базавая школа Слонімскага раёна” была праведзена фальклорна-гульнёвая праграма “З бабулінага куфэрку”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, і пры дапамозе картак спяклі каравай. Ад праграмы вучні атрымалі вялікае уражанне.

ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ

18 красавіка народнае аматарскае аб’яднанне «Чараўнiцы-каравайнiцы» прыняла ўдзел у занальным аглядзе-конкурсе абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы», які праходзіў у Ваўкавыскім раёне, аг. Вярэйкі. Удзельнікі аб’яднання паказалі АБРАД ВЫПЕЧКІ ВЯСЕЛЬНАГА КАРАВАЯ

ПАЎЛАЎСКАЯ ЭТНАГАСЦЁЎНЯ ЗАПРАШАЕ!!!

27 сакавіка вучні ДУА «Новадзевяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна» завіталі ў Навасёлкі на анімацыйную праграму «Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў» Для дзяцей была падрыхтавана праграма, у якую ўваходзілі — экскурсія па этнагасцёўні, гульнёвая праграма, бяспройгрышная латарэя, выстаўка-продаж караваяў, майстар-клас па вырабу шышак, частаванне Паўлаўскімі прысмакамі.

НЕМАТЕРИАЛЬНОЕ КУЛЬТУРНОЕ НАСЛЕДИЕ

Сегодня одна из старейших участниц народного любительского объединения «Чараўнiцы-каравайнiцы» — Еремейчик Галина Дмитриевна отмечает свой День рождения!!! Ей исполнилось 79 лет. Галина Дмитриевна является носительницей нематериальной традиции — «ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА», которая внесена в список историко-культурного наследия Беларуси. Руководитель объединения — Лазута Елена Ромуальдовна и методист — Кириенко Дарья Викторовна поздравили её с праздником. Проживает Галина Дмитриевна в деревне Новики Слонимского района, в объединении была главной каравайницей, которая отвечала за замес теста для украшения караваев. Пела все обрядовые песни при выпечки караваев. Караваи часто выпекали у неё дома. Галина Дмитриевна сохраняла и транслировала обряд выпечки караваев. Пекла и украшала их. Передавала свои умения и знания молодому поколению. И даже теперь, несмотря на свой возраст, приглашает молодых каравайниц к себе домой, даёт им наставления и раскрывает все секретные элементы обряда. 

"ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ" ГОТОВЯТСЯ К МАСЛЕНИЦЕ

Кулинарки из народного любительского объединения «Чараўніцы-каравайніцы» сегодня начали выпекать в печке блины и булочки с разными начинками. А также маленькие шишечки, птички, цветочки, подковы, которые во время Масленицы принято раздавать детям. Все сдобности, также как и ПАВЛОВСКИЕ КАРАВАИ, выпекаются по местным традициям, обычаям и по конкретной рецептуре.

ПРЕЕМСТВЕННОСТЬ ПОКОЛЕНИЙ

Руководитель и методист народного любительского объединения «Чараунiцы-каравайнiцы» продолжают сохранять, транслировать и популяризировать обряд выпечки Павловских караваев, передавать свои знания и умения молодому поколению. 11 февраля в гостиной филиала «Новоселковский центр культуры» состоялся мастер-класс по изготовлению шишек для каравая, посетителями которого стали жители деревни Павлово. Также участники мероприятия познакомились со всеми обрядовыми караваями, которые были представлены на выставке.

ПЕРВЫЙ СВАДЕБНЫЙ КАРАВАЙ В НОВОМ 2021 ГОДУ!!!

Участницами народного любительского объединения “Чараўніцы-каравайніцы” был испечён первый свадебный каравай в этом году для молодожёнов Анны и Александра

Петлицкой Марие Ивановне исполнилось 90 лет

1 января старейшей каравайнице Петлицкой Марие Ивановне исполнилось 90 лет. Руководитель — Лазута Елена Ромуальдовна и методист — Кириенко Дарья Викторовна народного любительского объединения «Чараунiцы-каравайнiцы» поздравили её с юбилеем. Проживает Мария Ивановна в деревне Приречье Слонимского района, была главной каравайницей в народном любительском объединении «Чараунiцы-каравайнiцы». Караваи выпекали у неё дома, отвечала за подготовку печи. Мария Ивановна сохраняла и транслировала обряд выпечки караваев. Передавала свои умения и знания молодому поколению. Пекла и украшала караваи. Мария Ивановна и теперь даёт наставления участникам коллектива и раскрывает все секретные элементы обряда.  Элемент нематериально-культурного наследия «Традиция выпечки караваев на Слонимщине» входит в список историко-культурных ценностей.