ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА

Выставачную залу «Ад мінулага да сучаснага» аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры наведалі вучні 6 «А» класа Сярэдняй школы №8 імя М.Т. Анішчыка г.Слоніма.

Майстры аддзела паказалі наведвальнікам выставачнай залы, наколькі багата беларуская традыцыйная культура: усе ўбачылі старажытныя прадметы быту нашых продкаў, разглядалі шматлікую калекцыю народнага тэкстылю, назіралі за працэсам ткацтва на кроснах ад майстра Іны Пацынка, старанна разміналі льняное палатно поцягам, навівалі нітку на цэўку, захапляліся калекцыямі работ сучасных майстроў Слонімшчыны і з радасцю прымалі ўдзел у вясёлых гульнях.

 

Новости центра

Больше новостей