ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

ФОТАФАКТ

 

У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў для вучняў 3 «В» класа Сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма праведзены арт-час у рамках выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва творчых работ сямей Новік, Філітовіч, Руткоўскіх, Салейка «НАША СЯМ’Я — НАША МАСТАЦТВА», прысвечанай Міжнароднаму дню сям’і.

Дзеці з захапленнем разглядалі творчыя работы таленавітых майстроў, выкананыя ў розных творчых тэхніках.

У дзіўных калекцыях сямей адчуваецца пераемнасць пакаленняў ад старэйшага да маладога.

Сямейная творчасць аб’ядноўвае!

 

Новости центра

Больше новостей