ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў прайшло яскравае мерапрыемства прысвечанае ГОДУ БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ — выстаўка-прэзентацыя творчых калекцый «ЖАНОЧЫ ПОГЛЯД — АД ТВОРЧАСЦІ ДА ШЭДЭЎРА».

Цудоўныя работы ў шматлікіх накірунках творчай дзейнасці: вышыўка крыжом і лентамі, вязанне, канзашы, выраб сувеніраў — прэзентавалі гурткоўцы аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У мінулым, гэта спецыялісты розных прафесій — настаўнік, бухгалтар, эканаміст, прадавец і інш..

Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў прадставілі свае творы традыцыйнага мастацтва, выкананыя ў тэхніках: ткацтва, вышыўка, выраб беларускай лялькі, карункапляценне, аплікацыя саломкай.

Майстры і госці абменьваліся сакрэтамі майстэрства, жадаючыя прынялі ўдзел у майстар-класах.

Сустрэча адбылася вельмі прыемнай і змястоўнай, яшчэ раз нагадала нам, што можна ажыццяўляць жаночыя мары і тварыць унікальныя рэчы ў любым узросце!

Сустрэча адбылася вельмі прыемнай і змястоўнай, яшчэ раз нагадала нам, што можна ажыццяўляць жаночыя мары і тварыць унікальныя рэчы ў любым узросце!

 

Новости центра

Больше новостей