РАЁННАЯ ШКОЛА ВУЧОБА "ТЭХНАЛОГІЯ ПЛЯЦЕННЯ І АПЛІКАЦЫІ САЛОМКАЙ"
Спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры праведзена раённая школа вучоба "Тэхналогія пляцення і аплікацыі саломкай"
з удзелам носьбітаў элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь - "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" - Т.К.Федаровіч, В.У.Мароз, А.В.Зелянко (аплікацыя саломкай).
Прысутныя даведаліся пра вытокі ўзнікнення і развіцця саломапляцення на Беларусі, падрыхтоўцы матэрыяла да працы, асноўных відах пляцення і тэхналогіях стварэння саламяных вырабаў, аплікацыі і інкрустацыі, саламянай пластыцы, выкарыстання прыёмаў працы з саломкай у рабоце дзіцячых гурткоў.
Майстрамі былі прадэманстраваны навучальныя майстар-класы па саломапляценні ад
Т.К.Федаровіч і В.У.Мароз, аплікацыі саломкай - А.В.Зелянко, інкрустацыі - М.А.Філітовіч, саламянай пластыцы - Ю.Ю.Васюхоўскай.
Кожны прысутны мог пераняць захапляльныя ўрокі майстэрства у таленавітых майстроў.
Зберагаем традыцыі разам!
