Падчас летніх канікул спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-класы па дэкупажы, выцінанцы і лепцы з салёнага цеста для дзяцей выхаваўча-аздараўленчых лагераў "Улыбка" Сярэдняй школы №3 г.Слоніма і "Умные детки" Гімназіі №1 імя М.Ф.Сінічкіна г.Слоніма.
Обновлено 12.06.2025 21:16
"Творчасць праз усё жыццё"
12.06.2025 21:02
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
ФОТАФАКТ
Непаўторнай творчасцю мастака, майстра па вырабе габеленаў - Тамары Якаўлеўны Сцяцэнка захапляліся дзеці выхаваўча-аздараўленчых лагераў "Улыбка" Сярэдняй школы №3 г.Слоніма, "Цветик-семицветик" Сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма, "Бригантина" Сярэдняй школы №8 г.Слоніма, якія наведалі персанальную выстаўку "Творчасць праз усё жыццё". Запрашаем наведаць выстаўку па 23 чэрвеня!
Обновлено 12.06.2025 21:04
"Часоў злучная ніць"
11.06.2025 09:11
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У рамках рэалізацыі раённага праекта "Культурную спадчыну продкаў зберагаем разам!"майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць"для дзяцей выхаваўча-аздараўленчых лагераў "Бригантина" і "Юный музыкант" Сярэдняй школы №8 г.Слоніма. У рамках мерапрыемства дзеці ўбачылі калекцыі творчых работ майстроў Слонімшчыны, азнаёміліся з элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны"Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" і "Беларускае мастацтва выцінанкі", таксама маглі зблізу назіраць як старанна майстры ткуць пояс, вышываюць ручнік, вяжуць карункі, выцінаюць папяровыя ўзоры, распісваюць па агоўскіх матывах, працуюць з залатой саломкай. А для жадаючых больш дасканала авалодаць сакрэтамі рамёстваў, спецыялісты аддзела правялі майстар-класы па выцінанцы, дэкаратыўным роспісе, аплікацыі саломкай і сучасных накірунках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Обновлено 11.06.2025 09:24
"Ад мінулага да сучаснага"
10.06.2025 09:03
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Выставачную залу "Ад мінулага да сучаснага" наведалі дзеці выхаваўча-аздараўленчых лагераў "Цветик-семицветик" сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма і "Знаўца" сярэдняй школы №5 г.Слоніма.
Падчас інтэрактыўнай праграмы дзеці даведаліся пра прадметы беларускага быту, традыцыйныя рамёствы, убачылі працэс ткацтва на кроснах, паўдзельнічалі ў майстар-класе па навіванні ніткі на цэўку. Таксама пазнаёміліся з дзейнасцю сучасных майстроў Слонімшчыны і іх творчымі калекцыямі работ.
Дзеці лёгка спраўляліся з прапанаванымі ім загадкамі і заданнямі, актыўна паўдзельнічалі ў вясёлай гульні "Ручнік-паяснік".
Обновлено 10.06.2025 09:06
"Творчасць, пранесеная праз усё жыццё"
10.06.2025 08:33
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У выставачнай зале"Ад мінулага да сучаснага" адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі Тамары Сцяцэнка "Творчасць, пранесеная праз усё жыццё". Тамара Якаўлеўна - душэўны, адкрыты да людзей чалавек, які прысвяціў ўсё сваё жыццё творчасці. Яна мае талент знаходзіць і заўважаць у навакольным асяроддзі прыгожае і ўмее тонка, з цеплынёй і любоўю адлюстроўваць гэтую прыгажосць на жывапісных палотнах. Другім творчым накірункам майстра з'яўляецца ткацтва габеленаў, у якіх увасабляецца прыгажосць роднага краю і адчуваецца цеплыня рук таленавітай Тамары Якаўлеўны. Запрашаем наведаць выстаўку па 23 чэрвеня 2025 года!
Обновлено 10.06.2025 09:11
"майстры аддзела рамёстваў на свяце"
09.06.2025 16:17
Администратор
Обновлено 09.06.2025 16:21
"майстар-клас па дэкупажы"
09.06.2025 11:48
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Падчас летніх канікул спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па дэкупажы для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Созвездие". Новая тэхніка ўпрыгожвання прадметаў прыемна ўразіла дзяцей, старанна і з задавальненнем яны дэкарыравалі алоўніцы!
Обновлено 09.06.2025 11:50
"ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ"
09.06.2025 11:15
Администратор
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Тыдзень традыцыйнай культуры "Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам" працягваецца. Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму"Ад мінулага да сучаснага"для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Брыганціна" Сярэдняй школы №8 г.Слоніма. У выставачнай зале дзеці пазнаёміліся з прадметамі быта нашых продкаў, старажытнымі кроснамі. Даведаліся пра традыцыйныя беларускія рамёствы, паспрабавалі свае сілы ў размінанні льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку. Убачылі шмат творчых работ майстроў нашага краю, выкананых у старажытных тэхніках. Дзеці лёгка спраўляліся з прапанаванымі ім заданнямі і гульнямі. А для юных наведвальнікаў выхаваўча-аздараўленчага лагера "Сузор'е" Сярэдняй школы № 10 імя В.І.Пелініцына спецыялісты аддзела рамёстваў правялі пазнавальны майстар-клас па дэкаратыўным роспісе.
Обновлено 09.06.2025 11:21
"ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць""
06.06.2025 12:13
Администратор
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ:
Тыдзень традыцыйнай культуры працягваецца
У рамках Тыдня традыцыйнай культуры"Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам" майстры аддзела рамёстваў правяліТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць"для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Сузор'е" Сярэдняй школы №10 імя В.І.Пелініцына. Дзеці змаглі дакрануцца да багатай культурнай спадчыны нашых продкаў. Яны ўбачылі калекцыі творчых вырабаў майстроў. З захапленнем прымалі ўдзел у майстар-класах па вышыўцы, ткацтве пояса, дэкаратыўным роспісе, карункапляценні, мастацкай кераміцы. Таксама змаглі змястоўна даведацца пра элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці: "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" і "Беларускае мастацтва выцінанкі". Для іх носьбіты - Анастасія Зелянко прадэманстравала майстар-клас па аплікацыі саломкай, а Людміла Руткоўская - па выцінанцы. Дзеці з ахвотай фатаграфаваліся з традыцыйнымі вырабамі майстроў.
Обновлено 06.06.2025 12:21
"майстар-класы па лепцы з салёнага цеста"
05.06.2025 10:09
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Спецыялісты аддзела рамёстваў правялі цікавыя і пазнавальныя майстар-класы па лепцы з салёнага цеста для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Улыбка" Сярэдняя школы №3 г.Слоніма".
Дзеці ахвотна і зацікаўлена працавалі з натуральным, пластычным матэрыялам. У выніку плённай працы ва ўсіх атрымаліся прыгожыя летнія матылькі.
Обновлено 05.06.2025 10:13
"Тыдзень традыцыйнай культуры"
04.06.2025 09:06
Администратор
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ:
Тыдзень традыцыйнай культуры
У рамках Тыдня традыцыйнай культуры "Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам" майстры аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага" для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Цветик-семицветик" Сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма. Юным наведвальнікам выставачнай залы ўдалося акунуцца ў атмасферу даўніны: дзеці ўбачылі прадметы быта нашых продкаў, даведаліся пра традыцыйныя беларускія рамёствы, паспрабавалі свае сілы ў размінанні льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку. Асабліва малым хацелася пазнаць сакрэт стварэння палатна на кроснах, таму Народны майстар па вышыўцы Алена Міхед растлумачыла тэхналогію ручнога ткацтва і прадэманстравала яго на старажытных кроснах. Дзеці ўважліва разглядалі экспанаты, цікавіліся незнаёмымі вырабамі і пазнавалі новае, таму лёгка спраўляліся з прапанаванымі заданнямі.