ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Загадчык Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Анастасія Зелянко прыняла ўдзел у школе вучобе «Древняя технология спирального плетения из травы и соломы — золотое искусство» для спецыялістаў Гродзенскай вобласці, расказала прысутным пра развіццё саломапляцення на Слонімшчыне, творчы шлях носьбітаў традыцый — Федаровіч Т.К., Мароз В.У., Вянскоўскай В.Б..

Праграма школы вучобы была насычанай, цікавай і пазнавальнай. Мы дакладней даведаліся пра старажытную тэхналогію спіральнага пляцення з травы і саломы, адраджэнне гэтых унікальных тэхнік на Мастоўшчыне, развіццё фальклору і элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў раёне, пазнаёміліся з дзейнасцю майстроў Мастоўшчыны.

І самае галоўнае — мы перанімалі бясцэнны практычны вопыт старажытнай тэхналогіі спіральнага пляцення з травы і саломы ад вопытных майстроў Мастоўскага аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў- Вольгі Вайтовіч, Ірыны Славуты і Вольгі Міхаленка. Вялікі дзякуй Мастоўскім калегам за цёплую сустрэчу!

 

Новости центра

Больше новостей