Цікава і пазнавальна распачаліся вясновыя канікулы для дзяцей навучальных устаноў Слоніма: спецыялісты аддзела рамёстваў правялі для іх майстар-класы па традыцыйных і сучасных накірунках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Галактика" (Сярэдняя школа №5) і "Умные детки" (Гімназія №1), праведзены майстар-класы па аплікацыі саломкай, дэкаратыўнаму роспісу, лепцы з салёнага цеста. А для выхаванцаў Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Слонімскага раёна - майстар-клас па дэкупажы.
Обновлено 25.03.2025 08:25
"Падарункі да свята Вялікдзень"
26.03.2025 09:03
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі цікавыя і пазнавальныя майстар-класы па лепцы з салёнага цеста для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Умные детки" ДУА "Гімназія №1 імя Ф.М.Сінічкіна г.Слоніма". Дзеці з задавальненнем працавалі з цестам і зрабілі прыгожыя падарункі да свята Вялікдзень!
Обновлено 26.03.2025 09:06
"ЭТНАГРАФІЧНАЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ"
18.03.2025 09:37
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЭТНАГРАФІЧНАЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ
З вялікай любоўю і пяшчотай зберагае сямейную спадчыну: вышытыя ручнікі, сурвэткі, падвузорнікі, накідкі, абрусы, радзюжкі - Ірына Жукоўская з вёскі Кастровічы Слонімскага раёна. Яе маці - Марыя Максімаўна Якімец (1930-2017 гг.) на працягу ўсяго жыцця вышывала гладдзю, ткала на кроснах, дапамагала аднавяскоўкам снаваць аснову, спраўна прала ільняную нітку. Убачыць каштоўныя ўзоры народнага тэкстылю для спецыялістаў аддзела рамёстваў падчас этнаграфічнай экспедыцыі было сапраўдным шанцаваннем. Зафатаграфаваныя вышытыя фрагменты лягуць у аснову кветкавых кампазіцый сучасных ручнікоў Слонімшчыны. Культурную спадчыну продкаў зберагаем разам!
Обновлено 18.03.2025 09:45
"Курачка"
14.03.2025 16:28
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў працягваюць далучаць дзяцей да творчасці. Для вучняў 3 "А" класа Гімназіі №1 г.Слоніма быў праведзены майстар-клас па лепцы з салёнага цеста падвеска "Курачка", якая стане прыемным падарункам да Вялікадня!
Обновлено 14.03.2025 16:47
"ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ"
13.03.2025 16:53
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Выставачную залу "Ад мінулага да сучаснага" наведалі вучні 1 класа Гімназіі № 1 г.Слоніма. Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры пазнаёмілі дзяцей з прадметамі быта нашых продкаў, паказалі як раней разміналі льняное палатно поцягам, ткалі на кроснах, пазнаёмілі дзяцей з творчасцю сучасных майстроў Слонімшчыны. Падчас інтэрактыўнай праграмы маленькія наведвальнікі выставачнай залы не толькі папоўнілі свае веды і ўменні, а таксама паўдзельнічалі ў гульні "Катанне яечак", самыя кемлівыя атрымалі сувеніры ручной работы.
Обновлено 13.03.2025 16:56
"Падкова"
12.03.2025 14:37
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Захапленне творчасцю пачынаецца з малых гадоў: спецыялісты аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста для вучняў 1 класа Гімназіі №1 г.Слоніма. Ляпіць падкову на шчасце справа няпростая, але ва ўсіх яны атрымаліся надзвычай удалыя.
Обновлено 12.03.2025 14:40
"Ад мінулага да сучаснага"
10.03.2025 15:53
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Працягваем знаёміць малодшае пакаленне з традыцыйнай беларускай культурай: выставачную залу "Ад мінулага да сучаснага" наведалі вучні 2 "Б" класа Гімназіі № 1 г.Слоніма. Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры расказалі дзецям пра прадметы быта нашых продкаў, прадэманстравалі працэс размінання льнянога палатна поцягам, паказалі, як вясковыя майстрыхі ткалі на старажытных кроснах. Падчас інтэрактыўнай праграмы маленькія наведвальнікі выставачнай залы пазналі шмат новага і цікавага, і свае веды прадэманстравалі ў пазнавальных гульнях.
Напярэдадні цудоўнага вясновага свята спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па дэкаратыўнаму роспісу для вучняў 1 "Б" класа сярэдняй школы №10 імя В.І.Пелініцына г.Слоніма. Дзеці з радасцю распісвалі паштоўкі з кветкавым сюжэтам і вось такімі прыгожымі яны атрымаліся!
Для дзяцей 2-х і 3-х класаў ДУА "Гімназія №1 г. Слоніма" спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Кветкі". Дзеці з задавальненнем працавалі з натуральным, пластычным матэрыялам - салёным цестам. У выніку стараннай працы ў іх атрымаліся прыгожыя падарункі для матулі ці бабулі з нагоды цудоўнага, вясновага свята ўсіх жанчын.
Раённы агляд-конкурс аматарскіх аб’яднанняў у Слонімскім раённым цэнтры культуры працягваецца. Сёння ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Спадчына”аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прадставілі фальклорную праграму “Вясновы цыкл абрадавых святаў”. Разам з гледачамі яны гукалі вясну і майстравалі саламяных птушак-вяснянак.
Обновлено 28.02.2025 12:24
"Часоў злучаная ніць"
27.02.2025 14:26
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП
У рамках рэалізацыі раённага праекта "Культурную спадчыну продкаў зберагаем разам!" майстры аддзела рамёстваў правялі "ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП" "Часоў злучаная ніць"для вучняў пачатковых класаў ДУА "Новадзевяткавіцкая Сярэдняя школа Слонімскага раёна". Падчас мерапрыемства дзеці ўбачылі выстаўку творчых вырабаў майстроў аддзела раместваў, прысвечаную 85-годдзю стварэння Слонімскага раёна, даведаліся пра багатую культурную спадчыну і таленавітых майстроў раёна. Для вучняў былі праведзены майстар-класы па аплікацыі саломкай, мастацкім роспісе, карункапляценні і саломапляценні. Прыемна адзначыць, што дзеці былі ўражаны і шчыра зацікаўлены творчай дзейнасцю і вырабамі традыцыйнага мастацтва.