ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: ПЕРАСОЎНАЯ ВЫСТАЎКА У рамках рэалізацыі раённага праекта "КУЛЬТУРНУЮ СПАДЧЫНУПРОДКАЎ ЗБЕРАГАЕМРАЗАМ!", майстры Слонімскага аддзела рамёстваў арганізавалі перасоўную выстаўкународных мастацкіхрамёстваў"Жывая ніць традыцый"у філіяле"Сурынскі цэнтр культуры"длявучняў Рахавіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб традыцыйнай культуры Слонімшчыны, элементах нематэрыяльнай культурнайспадчыны і накірунках дзейнасці аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Таксама ўбачылі калекцыі работ майстроў і прынялі ўдзел у майстар-класах па аплікацыі саломкай, вышыўцы, мастацкім роспісе, выцінанцы. Дзеці змаглі дакрануцца да традыцыйнай культуры нашых продкаў!
Обновлено 13.02.2025 00:36
"Захаванне і пераемнасць традыцый ганчарства"
08.02.2025 20:28
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЕСТВАМІ
Майстар Слонімскагааддзела рамёстваў ітрадыцыйнай культуры Юліана Васюхоўская прымае ўдзел у семінары-практыкуме "Захаванне і пераемнасць традыцый ганчарства", які праходзіць на базе Цэнтра народнай творчасці ірамёстваў у г.п. КопысьАршанскага раёна. З даўніх часоў Копысь лічыўся буйным ганчарным цэнтрам і быў знакаміты вырабам унікальнай "копысскай кафлі" для аздаблення печы. Праграма семінара вельмінасычаная: знаёмства з дзейнасцю ўстановы культуры і накірункамі рамёстваў, якія развіваюцца на Копысскай зямлі, лекцыя пра ганчарства Віцебшчыны, але найбольшая ўваганадаецца практычнай частцы - майстар-класам. Спецыялісты Віцебскагаабласнога метадычнагацэнтра і майстры Цэнтранароднай творчасціпрадэманстравалі тэхналогію падглазурнага роспісу, падзяліліся сакрэтамі ручной лепкі з гліны, асаблівасцямі шлікернага ліцця і, асноўнае, праца за ганчарным кругам. Удзельнікі семінара змагліабмяняцца вопытам іпавысіць узровень свайгомайстэрства працы з глінай.
Обновлено 08.02.2025 20:36
"Пра беларускую культуру праз майстар-класы"
04.02.2025 08:17
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Для вучняў 2 "Б" і 1 "А" класаў Сярэдняй школы № 2 г. Слоніма спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-класы па дэкаратыўным роспісе і лепцы з салёнага цеста. Падчас мерапрыемства дзеці больш даведаліся пра беларускую культуру, пра захапляльны свет традыцыйных і сучасных відаў творчасці, стварылі цудоўныя вырабы.
Обновлено 04.02.2025 08:45
"КОЦІК"
24.01.2025 16:55
Администратор
ФОТАФАКТ
"КОЦІК"
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Коцік"для вучняў 3 "Г" класа ДУА "Сярэдняя школа №8 г.Слоніма". Дзеці з задавальненнем працавалі з пластычным цестам і зрабілі прыгожыя сувеніры.
"Народная творчасць наогул, а беларуская народная творчасць увасобку - гэта мора, якое хавае ў сабе незлічоныя скарбы. Толькі трэба ўмець гэтыя скарбы дастаць" (У.Караткевіч). …На Гродзеншчыне спрадвеку шануецца самабытная культура беларусаў, І мы, сённяшнія, падхопліваем гэту надзвычай важную для нашага духоўнага развіцця навуку. Сёння скарбы выбітных майстроў народнай творчасці на «Марафоне единства» ў Гродна дэманструе Слонімскі раён.
МАРАФОН АДЗІНСТВА
Калектыў Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прымае ўдзел у рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства" у г.Гродна.
Обновлено 03.02.2025 12:16
"майстар-класы па выцінанцы і мастацкім роспісе"
17.01.2025 16:53
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ Для вучняў 3 "А" і 3 "Б" класаў Сярэдняй школы № 2 г. Слоніма спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-класы па выцінанцы і мастацкім роспісе. Падчас мерапрыемства дзеці змаглі больш даведацца пра беларускую культуру, паглыбіцца ў захапляльны свет традыцыйных рамёстваў і стварыць непаўторныя паштоўкі ў прапанаваных тэхніках.
Обновлено 17.01.2025 16:55
"Кветачка"
13.01.2025 16:38
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі пазнавальны і цікавы майстар-клас па аплікацыі саломкай "Кветачка" для вучняў 3 "Г" класа ДУА "Сярэдняя школа №10 імя В.І. Пелініцына г.Слоніма". Дзеці папоўнілі свае веды па народных мастацкіх рамёствах і з задавальненнем, паспяхова асвоілі новую для іх тэхніку. Ва ўсіх атрымаліся цудоўныя закладкі.
Обновлено 13.01.2025 16:42
"ТЭХНІКІ ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ"
03.01.2025 19:06
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
ТЭХНІКІ ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-класы па дэкаратыўным роспісе, выцінанцы і лепцы з салёнага цеста для дзяцей выхаваўча-аздараўленчых лагераў "Галактыка" СШ № 5 і "Сузор'е" СШ № 10 г. Слоніма. Новы год для дзяцей распачаўся з цікавых заняткаў і творчасці: юныя майстры з вялікай ахвотай асвойвалі прапанаваныя тэхнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Обновлено 03.01.2025 19:10
"ПАДАРОЖЖА ПА АДДЗЕЛУ РАМЁСТВАЎ"
31.12.2024 21:51
Администратор
ПАДАРОЖЖА ПА АДДЗЕЛУ РАМЁСТВАЎ
І ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры наведалі дзеці прышкольнага аздараўленчага лагера "Умные детки" Гімназіі №1 г.Слоніма. Юныя наведвальнікі пазнаёміліся з традыцыйнымі рамёствамі нашых продкаў, творчымі работамі майстроў аддзела і таленавітых людзей Слонімшчыны. Таксама захапіліся творчасцю ўдзельнікаў дзіцячых гурткоў Слонімскага аддзела рамёстваў.
Обновлено 31.12.2024 21:53
"Навагодні калейдаскоп"
31.12.2024 21:36
Администратор
НАШЫ ЎЗГАГАРОДЫ
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Слонімскага раённага цэнтра культуры стаў пераможцам у намінацыі "Лепшае навагодняе афармленне фасадаў будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый" раённага конкурса "Навагодні калейдаскоп".
Обновлено 31.12.2024 21:38
"МАЙСТАР-КЛАС "АНЁЛАК""
27.12.2024 16:04
Администратор
МАЙСТАР-КЛАС "АНЁЛАК"
У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" для грамадзян сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна майстры аддзела рамёстваў правялі майстар-клас "Анёлак". Як сімвал дабра і чысціні, гэты абярэг у святочныя дні дапаможа ажыццявіць самыя шчырыя мары!