Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі пазнавальны і цікавы майстар-клас па аплікацыі саломкай "Кветачка" для вучняў 3 "Г" класа ДУА "Сярэдняя школа №10 імя В.І. Пелініцына г.Слоніма". Дзеці папоўнілі свае веды па народных мастацкіх рамёствах і з задавальненнем, паспяхова асвоілі новую для іх тэхніку. Ва ўсіх атрымаліся цудоўныя закладкі.
"ТЭХНІКІ ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ"
03.01.2025 19:06
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
ТЭХНІКІ ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-класы па дэкаратыўным роспісе, выцінанцы і лепцы з салёнага цеста для дзяцей выхаваўча-аздараўленчых лагераў "Галактыка" СШ № 5 і "Сузор'е" СШ № 10 г. Слоніма. Новы год для дзяцей распачаўся з цікавых заняткаў і творчасці: юныя майстры з вялікай ахвотай асвойвалі прапанаваныя тэхнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Обновлено 03.01.2025 19:10
"ПАДАРОЖЖА ПА АДДЗЕЛУ РАМЁСТВАЎ"
31.12.2024 21:51
Администратор
ПАДАРОЖЖА ПА АДДЗЕЛУ РАМЁСТВАЎ
І ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры наведалі дзеці прышкольнага аздараўленчага лагера "Умные детки" Гімназіі №1 г.Слоніма. Юныя наведвальнікі пазнаёміліся з традыцыйнымі рамёствамі нашых продкаў, творчымі работамі майстроў аддзела і таленавітых людзей Слонімшчыны. Таксама захапіліся творчасцю ўдзельнікаў дзіцячых гурткоў Слонімскага аддзела рамёстваў.
Обновлено 31.12.2024 21:53
"Навагодні калейдаскоп"
31.12.2024 21:36
Администратор
НАШЫ ЎЗГАГАРОДЫ
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Слонімскага раённага цэнтра культуры стаў пераможцам у намінацыі "Лепшае навагодняе афармленне фасадаў будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый" раённага конкурса "Навагодні калейдаскоп".
Обновлено 31.12.2024 21:38
"МАЙСТАР-КЛАС "АНЁЛАК""
27.12.2024 16:04
Администратор
МАЙСТАР-КЛАС "АНЁЛАК"
У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" для грамадзян сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна майстры аддзела рамёстваў правялі майстар-клас "Анёлак". Як сімвал дабра і чысціні, гэты абярэг у святочныя дні дапаможа ажыццявіць самыя шчырыя мары!
Обновлено 27.12.2024 16:07
"САЛАМЯНЫЯ УПРЫГОЖВАННІ ДА НОВАГА ГОДА"
27.12.2024 08:28
Администратор
САЛАМЯНЫЯ УПРЫГОЖВАННІ ДА НОВАГА ГОДА У Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ў рамках рэспубліканскай навагодняй акцыі для пажылых людзей "Ад усёй душы" адбылося адкрытае паседжанне аматарскага аб’яднання "Спадчына", на якім узгадвалі гісторыю і цікавыя традыцыі святкавання Новага года і Калядаў. Нягледзячы на тое, што на двары холад, мы імкнемся стварыць атмасферу ўтульнасці і цеплыні, калі настрой становіцца па-сапраўднаму святочным. Таму падчас паседжання кіраўнік аматарскага аб’яднання правяла майстар-клас па вырабе саламяных упрыгожванняў на елку.
Хутка навагоднія святы, якія немагчыма ўявіць сабе без сувеніраў ручной работы! У рамках акцыі "Нашы дзеці" майстры Слонімскага аддзела рамёстваў наведалі выхаванцаў Сацыяльна - педагагічнага цэнтра Слонімскага раёна і разам зрабілі навагодні сувенір: у тэхніцы дэкаратыўнага роспісу дзеці стваралі маляўнічыя навагоднія шары.
Самаробныя сувенірчыкі сталі цудоўным упрыгожваннем елкі!
Обновлено 19.12.2024 09:36
"ЭТНАГРАФІЧНАЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ"
17.12.2024 08:40
Администратор
ЭТНАГРАФІЧНАЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў зладзілі этнаграфічную экспедыцыю ў мястэчкі Слонімскага раёна з мэтай пошуку і збору прадметаў побыту нашых продкаў і тэкстыльных вырабаў. Падчас экспедыцыі адбылася сустрэча з Віктарам Віктаравічам Качаргой жыхаром в. Нагуевічы і Анатолем Аляксандравічам Грыгарэвічам з в. Дзераўная. Добразычлівыя вяскоўцы падаравалі ў выставачную залу аддзела рамёстваў церніцу, матавіла і дробныя дэталі ад кроснаў. Удзельнікам экспедыцыі атрымалася падзівіцца на "каўровую" вышыўку на дыванах, якія былі створаны гаспадыняй у 70-я гады.
Обновлено 17.12.2024 08:43
"НАВАГОДНІ СУВЕНІР"
11.12.2024 08:57
Администратор
ФОТАФАКТ
НАВАГОДНІ СУВЕНІР
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі цікавы і пазнавальны майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Навагодні сувенір" для вучняў 3-х класаў ДУА "Гімназія №1 г.Слоніма".
Обновлено 11.12.2024 09:00
"ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: ВЫЦІНАНКА"
05.12.2024 16:11
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: ВЫЦІНАНКА
На Слонімшчыне носьбітам мастацтва выцінанкі з’яўляецца Людміла Руткоўская. Гэтым відам творчасці яна займаецца каля 15 гадоў. Калекцыя работ Людмілы налічвае звыш 60 выцінанак, у якіх майстар увасабляе разнастайныя тэмы: гэта і фальклорныя матывы, і прыгажосць роднага краю, і міфалагічны свет, і сюжэты да рэлігійных святаў. Непаўторныя вобразы выцінанак з’яўляюцца вынікам самастойных творчых пошукаў майстра, таму яны ўнікальныя, аўтарскія. Асаблівасцю работ Людмілы з’яўляецца вытанчанасць выканання, высокі мастацкі ўзровень, дасканаласць увасаблення творчай думкі. Выцінанкі Людмілы дэманструюцца на выстаўках, фестывалях, конкурсах гарадскога, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Акрамя таго, майстар з задавальненнем дзеліцца сакрэтамі выцінання падчас майстар-класаў, школ вучоб, семінараў-практыкумаў.
Обновлено 05.12.2024 16:13
"Анёлак"
05.12.2024 11:36
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Для вучняў 3 "В" класа Сярэдняй школы № 9 г. Слоніма спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па выцінанцы "Анёлак". Усе дзеці пад кіраўніцтвам майстроў паспяхова асвойвалі сакрэты мастэрства выцінання ажурных узораў. Паштоўка з выявай анёла стане прыемным падарункам напярэдадні зімовых святаў.