Дзеці прышкольнага аздараўленчага лагера "Цветик-семицветик" СШ №9 г. Слоніма паспрабавалі сябе ў такім відзе творчасці, як цестапластыка: з дапамогай спецыялістаў Слонімскага аддзела рамёстваў яны зрабілі кампазіцыю "Марскія матывы". Вынікам стараннай працы юных майстроў сталі фантазійныя міні-пано з салёнага цеста, якія паслужаць цудоўным упрыгожваннем, або сувенірам для блізкіх.
Дзеці прышкольных аздараўленчых лагераў "Бригантина" СШ №8 і "Галактика" СШ №5 г.Слоніма паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай праграме "Ад мінулага да сучаснага", якую для іх правялі спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Юныя наведвальнікі правялі час не толькі цікава, але і пазнавальна: ім удалося ўбачыць прадметы быта нашых продкаў, папрасаваць саматканае палатно поцягам і паназіраць за працэсам ткацтва на кроснах. Акрамя таго, дзеці азнаёміліся з калекцыямі работ сучасных майстроў Слонімшчыны, а ў гульні "Клубочак" замацавалі здабытую інфармацыю і прадэманстравалі свае веды аб родным краі. Вясёлыя канікулы працягваюцца!!!
Для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера “SMARTkids” Гімназіі № 1 г. Слоніма спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры быў праведзены майстар-клас па выцінанцы “Дрэва жыцця”. Стварэнне ажурных папяровых вузораў – дастаткова складаная праца, але дзякуючы стараннай працы дзеці самастойна змаглі стварыць цудоўныя вырабы. Паштоўкі ў тэхніцы “выцінанка” стануць прыемным падарункам для родных і блізкіх.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў парадавалі дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Цветик-семицветик" Сярэдняй школы №9 майстар-класамі ў традыцыйных беларускіх тэхніках - аплікацыі саломкай і выцінанцы. Дзеці зрабілі сваімі рукамі паштоўкі "Памяць пакаленняў" і "Дрэва жыцця". Праца для некаторых аказалася не простай, але цярплівасць і стараннасць прывялі дзяцей да добрых вынікаў і ў кожнага атрымалася выдатная паштоўка!
Пазнавальна і цікава прапануе правесці час Слонімскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры! Так, для дзяцей прышкольных аздараўленчых лагероў "Цветик-семицветик" СШ №9, "" Гімназіі №1, "Бригантина" СШ №8 г. Слоніма была праведзена інтэрактыўная праграма "Ад мінулага да сучаснага". Дзецям упершыню давялося папрасаваць саматканае палатно старажытным спосабам, навіць нітку на цэўку, даведацца і паглядзець, як калісьці ткалі на кроснах нашыя бабулі. Расповяд пра этнапрадметы дазволіў апынуцца ў мінулым, калі многія прылады і прадметы побыту рабіліся самастойна. А весялосці наведвальнікам дадалі забаўныя гульні!
Выстаўку носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны“Беларускае мастацтва выцінанкі”Людмілы Руткоўскай наведалі вучні 5 “А” класа Сярэдняй школы № 2 г. Слоніма. Юныя аматары народнай творчасці з цікавасцю даведаліся пра гісторыю узнікнення выцінанкі, яе відах і асаблівасцях. Разнастайныя тэматычныя работы выстаўкі “Чароўны свет выцінанкі” уразілі дзяцей і вызвалі вялікую колькасць слоў захаплення.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ У межах адкрытага пасяджэння аматарскага аб'яднання "Спадчына" адбылася творчая сустрэча "Мір лялек" з майстрам па вырабе інтэр'ерных лялек Алены Сяргееўны Сцяцко. ырабам тэкстыльных прыгажунь Алена Сяргееўна занялася каля пяці год таму, а пачалося ўсё са стварэння лялькі для ўнучкі. Гэты занятак так захапіў майстра, што творчае натхненне не пакідае яе да сённяшняга дня, а ўражвае яе прырода і ўсё прыгожае. З часам выпрацавалася свая тэхніка стварэння лялек, сакрэтамі якой Алена Сяргееўна дзеліцца з ўсімі жадаючымі. У калекцыі майстра ёсць работы навагодняй тэматыкі, скандынаўскія гномы, вясновыя кампазіцыі і шмат лялек з унікальным характарам. Дзякуем майстру за прыемную сустрэчу і жадаем творчых поспехаў!
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ Для першакласнікаў Сярэдняй школы № 8 г. Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры быў праведзены майстар-клас па мастацкаму роспісу (па матывах агоўскага роспісу). Дзецям упершыню давялося працаваць у гэтай тэхніцы і тым большую зацікаўленасць яна вызвала. Кветкавыя ўзоры і птушкі ва ўсіх атрымаліся надзвычай яркімі і маляўнічымі. Кожны з дзяцей стварыў непаўторную каляровую закладку.
Выстаўка "Чароўны свет выцінанкі"працягвае прывабліваць юных наведвальнікаў. Адбылася чарговая творчая сустрэча носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі"Людмілы Руткоўскай з вучнямі 2 "А" класа сярэдняй школы №3 г.Слоніма. Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення выцінанкі, яе віды і асаблівасці. Разнастайныя тэматычныя работы ўразілі прысутных і вызвалі ў дзяцей жаданне паспрабаваць сябе ў гэтым відзе творчасці.
Выстаўка "Чароўны свет выцінанкі"працягвае прывабліваць юных наведвальнікаў. Адбылася чарговая творчая сустрэча носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" Людмілы Руткоўскай з вучнямі Гімназіі №1 г.Слоніма. Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення выцінанкі, яе віды і асаблівасці. Разнастайныя тэматычныя работы ўразілі прысутных і вызвалі шмат пытанняў аб сакрэтах тэхніцы іх выканання. Прыгажосць цудоўных работ вызвала ў дзяцей жаданне паспрабаваць сябе ў гэтым відзе творчасці.