Государственное Учреждение культуры

Слонимский районный центр культуры

  • Увеличить размер шрифта
  • Размер шрифта по умолчанию
  • Уменьшить размер шрифта
Home Отдел ремёсел и традиционной культуры
ОТДЕЛ РЕМЁСЕЛ И ТРАДИЦИОННОЙ КУЛЬТУРЫ


" Падвядзенне вынікаў"

E-mail Печать PDF
    ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
 
 ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ  

 У выставачнай зале “Ад мінулага да сучаснага” адбылося
 падвядзенне вынікаў раённай выстаўкі-конкурса
 дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва творчых вырабаў майстроў
 Слонімшчыны “Побач з сучаснасцю – мінулае”,
да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дзякуючы Вялікай Перамозе мы атрымалі свабоду, магчымасць жыць
пад мірным небам, шанаваць традыцыі сваіх продкаў і перадаваць
вопыт будучаму пакаленню. Сюжэты кампазіцый прымушаюць нас
 задумацца аб мінулым і беражліва адносіцца да сённяшняга часу.
 Па выніках выстаўкі -конкурсу
Дыпломам l ступені ўзнагароджана Н. Салейка,
Дыпломам ll ступені - М. Яўхута,
Дыпломам lll ступені - Л. Руткоўская.
 Дыпломы за ўдзел атрымалі: Я.Уцькоў, І.Пятроўская, Л.Альховік,
 І.Пацынка, В.Дзевятчанка, А.Міхед. Сапраўдым упрыгожваннем
мерапрыемства стала творчае выступленне Надзеі Салейка:
 верш і песні, прысвечаныя ваеннай тэматыцы.
 Дзякуем усім майстрам за ўдзел!

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 26.04.2024 12:35
 

"КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ"

E-mail Печать PDF

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.


КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ 

У выставачную залу "АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА "
 Слонімскага аддзела рамёстваў завіталі выхаванцы
ДУ "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
 Слонімскага раёна".
Госці мерапрыемства змаглі дакрануцца да вытокаў мінулага
праз старажытныя прадметы этнакутка, майстар-класы па
 прасаванні саматканага льнянога палатна поцягам, навіванні
 ніткі на цэўку і ткацтве на кроснах. А таксама апынуліся ў
сучасным свеце творчых вырабаў таленавітых майстроў Слонімшчыны.
Падзівіліся на аўтарскія работы майстроў аддзела рамёстваў і
майстроў нашага раёна, якія прынялі удзел у раённай
выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
"ПОБАЧ З СУЧАСНАСЦЮ - МІНУЛАЕ",
прымеркаванай да 80 - годдзя вызвалення Беларусі ад
 нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Насычаная і пазнавальная сустрэча выклікала добры водгук
 і прыемнае ўражанне ў прысутных.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ  

Обновлено 25.04.2024 17:13
 

"Велікодныя зайчыкі"

E-mail Печать PDF

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.

ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас
 
па лепцы з салёнага цеста, падвеска "Велікодныя зайчыкі",
 для вучняў 3 "Б" класа ДУА СШ№10.
Дзеці ахвотна, старанна працавалі і ў выніку ў іх атрымаліся
цудоўныя вырабы.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

 

Обновлено 20.04.2024 07:51
 

“Беларускае маст ацтва выцінанкі”

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ВЯЛІКДЗЕНЬ: ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры
разам з носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны
 “Беларускае маст ацтва выцінанкі”
Людмілай Георгіеўнай Руткоўскай правялі майстар-клас па выцінанцы.
Некаторым вучням 2 “В” класа сярэдняй школы
№ 9 г. Слоніма ўпершыню прыйшлося паспрабаваць сябе
ў гэтым відзе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Такім маленькім, але вельмі старанным дзецям удалося
стварыць непаўторныя велікодныя паштоўкі.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 18.04.2024 23:45
 

"Цудоўная алоўніца"

E-mail Печать PDF

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.

ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ  
Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры
правялі майстар-клас у тэхніцы "дэкупаж" для выхаванцаў
 ДУА "Дзіцячы сад № 6 г. Слоніма".
Усе дзеці з цікавасцю асвойвалі новую тэхніку.
У дэкоры яны выкарыстоўвалі тэкстыльныя элементы.
А вынікам іх творчай працы стала цудоўная “Алоўніца”.

 

 БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ

Обновлено 17.04.2024 19:32
 

"Творчая сустрэча"

E-mail Печать PDF
   ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
 
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
 
 Супрацоўнікі Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры
 аказалі кансультацыйную дапамогу ў справе традыцыйнай вышыўцы
 калегам з аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК "Бераставіцкі
 раённы цэнтр культуры і народнай творчасці".
 Народны майстар Беларусі Алена Міхед правяла майстар-клас па вышыўцы.
 Акрамя таго была арганізавана экскурсія па выставачнай зале
"Ад мінулага да сучаснага" і праведзены майстар-клас па ткацтве на кроснах.
 Творчая сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Абмен вопытам
 стаў карысным для далейшай працы ўсіх спецыялістаў.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ  

Обновлено 16.04.2024 19:42
 

"Велікодны падарунак"

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
 
 ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
 
  Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі
майстар-клас па лепцы з салёнага цеста для наведвальнікаў
 ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна”.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства змаглі праявіць свае творчыя здольнасці
 і зрабіць цудоўны выраб “Велікодны падарунак”.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

 

Обновлено 10.04.2024 16:56
 

"Ад мінулага да сучаснага"

E-mail Печать PDF
АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА
 Значная падзея сёння адбылася ў аддзеле рамёстваў і
 традыцыйнай культуры - святочнае адкрыццё
 ВЫСТАВАЧНАЙ ЗАЛЫ "АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА"
 і раённай ВЫСТАЎКІ-КОНКУРСА дэкаратыўна-прыкладнога
 мастацтва творчых вырабаў майстроў Слонімшчыны
 "ПОБАЧ З СУЧАСНАСЦЮ - МІНУЛАЕ", прымеркаванай да
 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
 Мерапрыемства адкрыла начальнік аддзела культуры –
 Галіна Васільеўна Данільчык. Усе прысутныя пазнаёміліся з
экспазіцыямі этнакутка, паўдзельнічалі ў майстар-класах па
 старажытных відах рамёстваў, такіх як прасаванне льнянога,
 саматканага палатна поцягам, навіванне ніткі на цэўку, ткацтве
 на кроснах, а таксама пазнаёміліся з майстрамі Слонімшчыны
 і іх творчымі вырабамі. Кожны прысутны змог адчуць
 самабытнасць культуры беларускага народа, дакрануцца да
культурнай спадчыны нашых продкаў і апынуцца ў сучасным
творчым асяроддзі таленавітых майстроў Слонімшчыны.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ

 

 

Обновлено 09.04.2024 11:16
 

"Творчыя майстар-класы"

E-mail Печать PDF
   ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
         ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
 
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў
правялі творчыя майстар-класы да набліжаючыхся
 велікодных святаў для вучняў прышкольнага
аздараўленчага лагера "Галактыка".
Дзеці зрабілі святочныя паштоўкі у тэхніках
 аплікацыя саломкай "Кветачка" і дэкаратыўнаму
 роспісу "Велікоднае яйка".

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 30.03.2024 19:18
 

"ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць""

E-mail Печать PDF
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
     ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
 
У рамках рэалізацыі раённага праекта
"Культурную Спадчыну продкаў зберагаем разам",
 майстры аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ
 КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць",
для дзяцей  прышкольнага лагера "Галактыка" ДУА "СШ√5".
Праграма традыцыйнага калейдаскопа была  насычанай і разнастайнай.
 
Майстры арганізавалі:
выстаўку народнай творчасці "Цуды з бабулінага куфра";
дэманстрацыю відэаролікаў "Рамёствы Слонімшчыны"
і "Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне";
правялі майстар-класы па народных мастацкіх рамествах:
аплікацыі саломкай - Зелянко А.В., носьбіт практык
мастацтва аплікацыі саломкай;
ткацтву пояса на настольным лентаткацкім  станку - Дзевятчанка В.А.;
вышыўцы - Міхед А.М., народны майстар  Рэспублікі Беларусь.
 
З інтарэсам і задавальненнем дзеці далучыліся да
традыцыйнай культуры нашых продкаў.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

 

 

 

 

Обновлено 30.03.2024 19:12
 

"Добрых рук майстэрства"

E-mail Печать PDF
           !! ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ!!
 
    ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
 
          ДОБРЫХ РУК МАЙСТЭРСТВА
 
У Слонімскім аддзеле рамёстваў адбылася творчая сустрэча
"Добрых рук майстэрства" з майстрам па вырабу аўтарскіх
 лялек і цацак Ірынай Паўлаўнай Герасімчык у рамках
 
адкрытага пасяджэння клуба майстроў "Спадчына".
 Ірына каля 12 гадоў займаецца творчасцю, прыдумляе
 дызайн будучых вырабаў Тэдзі - мішак, зайчыкаў, слонікаў,
а таксама дзіўных лялек, быццам жывых.
Ірына паказала цікавы майстар - клас па набіванні драўлянымі
апілкамі лапы будучага мішкі і расказала пра сакрэты свайго
майстэрства, матэрыялы і інструменты, якія выкарыстоўваюцца
 ў працы. Шматлікія вырабы Ірыны прымаюць удзел у выстаўках,
а таксама знайшлі сваё месца ў асабістых калекцыях жыхароў
Беларусі і замежжа. Выкананыя з любоўю і добрым настроем,
яны дораць радасць дзецям і дарослым!

 БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

 

Обновлено 29.03.2024 09:43
 


Страница 23 из 39

Главное меню

Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 606 гостей онлайн

Поиск

Выбор языка