Супрацоўнікі Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры аказалі кансультацыйную дапамогу ў справе традыцыйнай вышыўцы калегам з аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК "Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці". Народны майстар Беларусі Алена Міхед правяла майстар-клас па вышыўцы. Акрамя таго была арганізавана экскурсія па выставачнай зале "Ад мінулага да сучаснага" і праведзены майстар-клас па ткацтве на кроснах. Творчая сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Абмен вопытам стаў карысным для далейшай працы ўсіх спецыялістаў.
Обновлено 16.04.2024 19:42
"Велікодны падарунак"
10.04.2024 16:51
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста для наведвальнікаў ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна”. Усе ўдзельнікі мерапрыемства змаглі праявіць свае творчыя здольнасці і зрабіць цудоўны выраб“Велікодны падарунак”.
Обновлено 10.04.2024 16:56
"Ад мінулага да сучаснага"
09.04.2024 11:09
Администратор
АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА
Значная падзея сёння адбылася ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры - святочнае адкрыццё ВЫСТАВАЧНАЙ ЗАЛЫ "АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА" і раённай ВЫСТАЎКІ-КОНКУРСА дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва творчых вырабаў майстроў Слонімшчыны "ПОБАЧ З СУЧАСНАСЦЮ - МІНУЛАЕ", прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемства адкрыла начальнік аддзела культуры – Галіна Васільеўна Данільчык. Усе прысутныя пазнаёміліся з экспазіцыямі этнакутка, паўдзельнічалі ў майстар-класах па старажытных відах рамёстваў, такіх як прасаванне льнянога, саматканага палатна поцягам, навіванне ніткі на цэўку, ткацтве на кроснах, а таксама пазнаёміліся з майстрамі Слонімшчыны і іх творчымі вырабамі. Кожны прысутны змог адчуць самабытнасць культуры беларускага народа, дакрануцца да культурнай спадчыны нашых продкаў і апынуцца ў сучасным творчым асяроддзі таленавітых майстроў Слонімшчыны.
Обновлено 09.04.2024 11:16
"Творчыя майстар-класы"
30.03.2024 19:13
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў
правялі творчыя майстар-класы да набліжаючыхся
велікодных святаў для вучняў прышкольнага
аздараўленчага лагера "Галактыка".
Дзеці зрабілі святочныя паштоўкі у тэхніках
аплікацыя саломкай "Кветачка" і дэкаратыўнаму
роспісу "Велікоднае яйка".
Обновлено 30.03.2024 19:18
"ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць""
30.03.2024 19:05
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У рамках рэалізацыі раённага праекта
"Культурную Спадчыну продкаў зберагаем разам",
майстры аддзела рамёстваў правяліТРАДЫЦЫЙНЫ
КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць",
для дзяцей прышкольнага лагера "Галактыка" ДУА "СШ√5".
Праграма традыцыйнага калейдаскопа была насычанай і разнастайнай.
Майстры арганізавалі:
выстаўку народнай творчасці"Цуды з бабулінага куфра";
дэманстрацыю відэаролікаў "Рамёствы Слонімшчыны"
і "Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне";
правялі майстар-класы па народных мастацкіх рамествах:
ткацтву пояса на настольным лентаткацкім станку - Дзевятчанка В.А.;
вышыўцы - Міхед А.М., народны майстар Рэспублікі Беларусь.
З інтарэсам і задавальненнем дзеці далучыліся да
традыцыйнай культуры нашых продкаў.
Обновлено 30.03.2024 19:12
"Добрых рук майстэрства"
29.03.2024 09:28
Администратор
!! ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ!!
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
ДОБРЫХ РУК МАЙСТЭРСТВА
У Слонімскім аддзеле рамёстваў адбылася творчая сустрэча "Добрых рук майстэрства" з майстрам па вырабу аўтарскіх лялек і цацак Ірынай Паўлаўнай Герасімчык у рамках адкрытага пасяджэння клуба майстроў "Спадчына". Ірына каля 12 гадоў займаецца творчасцю, прыдумляе дызайн будучых вырабаў Тэдзі - мішак, зайчыкаў, слонікаў, а таксама дзіўных лялек, быццам жывых. Ірына паказала цікавы майстар - клас па набіванні драўлянымі апілкамі лапы будучага мішкі і расказала пра сакрэты свайго майстэрства, матэрыялы і інструменты, якія выкарыстоўваюцца ў працы. Шматлікія вырабы Ірыны прымаюць удзел у выстаўках, а таксама знайшлі сваё месца ў асабістых калекцыях жыхароў Беларусі і замежжа. Выкананыя з любоўю і добрым настроем, яны дораць радасць дзецям і дарослым!
Обновлено 29.03.2024 09:43
"Велікодны сувенір"
28.03.2024 09:51
Администратор
ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ
РЫХТУЕМ ПАДАРУНКІ ДА СВЯТА "ВЯЛІКДЗЕНЬ"
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі творчыя
майстар-класы па лепцы з салёнага цеста"ВЕЛІКОДНЫ СУВЕНІР"
для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера
"Цветик-семицветик" ДУА СШ√9.
Обновлено 28.03.2024 09:59
"ВЯЛІКДЗЕНЬ: ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ"
26.03.2024 11:46
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
ВЯЛІКДЗЕНЬ: ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Дзеці прышкольнага лагера "Усмешка" ДУА "СШ №3"
паўдзельнічалі ў традыцыйных майстар-класах па дэкаратыўнаму беларускаму роспісу і выцінанцы. І разам з майстрамі аддзела рамёстваў зрабілі прыгожыя паштоўкі для сваіх родных, да надыходзячых велікодных святаў. На майстар-класах дзеці таксама атрымалі карысныя звесткі з гісторыі народных рамёстваў і пазнаёміліся з носьбітам
практык беларускага мастацтва выцінанкі на Слонімшчыне - Людмілай Георгіеўнай Руткоўскай, якая перадала ім свой бясцэнны вопыт творчай працы з паперай.
Обновлено 27.03.2024 15:35
"Часоў злучная ніць"
26.03.2024 11:08
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
ЯДНАЕМСЯ З РАМЕСТВАМІ
У рамках рэалізацыі раённага праекта "Культурную Спадчыну продкаў зберагаем разам", майстры аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць", для дзяцей прышкольнага лагера "Усмешка" ДУА "СШ №3".
Праграма традыцыйнайнага калейдаскопа была насычанай і
разнастайнай. Майстры арганізавалі:
выстаўку народнай творчасці "Цуды з бабулінага куфра";
дэманстрацыю відэаролікаў "Рамёствы Слонімшчыны" і
"Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне";
правялі майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах:
вышыўцы - Міхед А.М., народны майстар Рэспублікі Беларусь;
ткацтву пояса на настольным лентаткацкім станку - Дзевятчанка В.А.;
вырабу абярэгавай лялькі - Пацынка І.М.;
выцінанцы - Руткоўская Л.Г., носьбіт практык беларускага
мастацтва выцінанкі на Слонімшчыне;
аплікацыі саломкай - Зелянко А.В., носьбіт практык мастацтва
аплікацыі саломкай. З інтарэсам і задавальненнем дзеці